Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Гэтыя Трыхокавы словы нагналі старшыню амаль не каля сырні: яны тут жа згубіліся ў гушчыні разгойданых у яго галаве планаў, меркаванняў, рашчотаў Але постаць Жаролцы мігалася ў Юркавым ваччу, і ён міжвольна азірнуўся на старога: той уваходзіў у сад, ныраючы з белаю сарочкаю ў зелені. У адну хвіліну: Юрка ўзяўся за клямку дзвярэй у сырні, а Трыхон за падпорку пад усыпанай яблыкамі апортай.

На дубовай абчэсанай разгаціне ляжала важкая галіна з ружо-вабокімі яблыкамі. Збоку бялелі папяроўкі. а наперадзе — грушы бэры... Але не для змарнавання часу стары зайшоў у сад: яшчэ сотні дзярэў трэба абысці і праверыць падпоркі, абгледзець садавій. А там — доўгі маршрут у яравы палетак.

—  Вы ўсё яшчэ, дзядзька, тут?

То пытаў Піліп Обад, накіроўваючы да агарода,

—  Бачыш, Піліп, як мы ўладавалі — мэрам бы ўмуравалі. Во-а!.. А яблыкі ды грушы — чыстыя надзіва!

—  Добрае лета, нечага сказаць...

— I лета, i садоўнік...

Жаролца зацягнуўся ў пахвальбу Піліпа і збочыў ад намеранага парадку: яны прайшлі пару сажняў напрасцяк. I калі гэта было заўважана старым, ён прыпыніўся, пастаяў момант, гледзячы ўслед Піліпу, і павярнуў назад.

Праз пару гадзін ён абышоў рэшту саду. «Усё чын чынам»,— заключыў стары і выйшаў на дзядзінец.

На поле рашыў ісці па слядах трактароў, пагонам. Паглядзець аўсоў — было мала. Ужо гаворачы пра гэта з Юркам Малачаем, Трыхон меркаваў захапіць аглядам i uanap, і пшанічны палетак, і атаўныя паплавы, Калі абглядаць, дык як гаспадару — усё-ўсё...

Дарэчы, Жаролцу каля тыдня не даводзілася быць на ўзмежных канцах калгасных палеткаў. То пошта, то сад, то дробная работа пры будыкках аднялі ўсе гэтыя дкі. На полі, ясна, зрабілася зкачная перамена — цікава падзівіцца...

Вунь. ужо відаць, толькі асталіся пазадзе будынкі. На гародах усё пасталела: патаўсцелі макаўкі, падсохла гічка на моркаві, паказваюць жоўтыя і паласатыя лбы таўстабокія гарбуэы і буяе бручкавенне, цяўе, бульбянік. За гародамі жаўцее лён. Доўгая паласа яго губіцца за невысокім узгрудкам. Частка яго пойдзе дзяржаве па кантрактацыі, частка астанецца для пражы ў зімнія вечары калгасніцам. Лён скараспелы, кудрасты і густы. Тоўстыя, поўныя гарошынкі пахіліліся да зямлі і шамацяць ад цішэйшага павею ветру.

Над полкаю льну старанна працавала Рында, Трыхонава жонка. Старая з умільнасцю ўходжвала каля кожнага каліва, перабірала яго, як дзяўчына косы. Вучыла дзяўчат, як трэба палоць, каб не пашкодзіць расліке. Кожны раз, прыходзячы з поля, Рында прыносіла шчырую ўцеху з харошага лянку. «Тыдзень-друті, і трэба будзе выбіраць»,— заключыў Трыхон.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16