Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

«Вось там, дзе ўжо падкошана пляміна атавы для коней, будзе слішча: нізіна, ровень. Уляжацца увесь гэты лён. Туг эасеецца жыта. і пастухам наківаць, каб ні паткнуліся ў гэты бок. Пашы хопіць без гэтага: вялікія гектары ржышча, пакошы, лесу. Прыйдуць замаразкі — маладняк можна будзе паласаваць рунню, слішчам. Bo-a!..»

Трыхон абгарнуў рукамі, як захапіць, чорны ўзораны прастор і засмяяўся...

Трактары!

Адзін за другім яны вынырнулі з лагчыны і накіравалі праўцом на яго. 3 пералевамі, з развесістымі істужкамі сіняга дымку. Чорнымі камякамі каціліся яны не пратаптанаю дарогаю, пракладаючы засад дзевяць глыбокіх баразён. Управа ад іх тканінаю разляглося свежае ворыва: доўгімі ніткамі лёгкія разоркі, чорная зямля мясцінамі падсылана белаватым глеем, мясцінамі жоўценькім пяском. Заўтра-пазаўтра пройдуць сюдою бліскучыя дыскоўкі і дзсені зменяцца: тканіна стане танчэйшаю... Пасля, к канцу жніўня, пачнецца сяўба...

Поле як фабрыка: кожны працэс звязаны з другім. Абы лад — усё пойдзе бесперебойна, ланцугом... як машына, складаная і вялікая машына. Калёсы і шрубкі, шасцярні і прыводы, валікі і поршні. Тутака, во, зяб, а побач яшчэ жніво. Жоўтая, ядраная пшаніца. Не скінуць вакол палетка. Без меж і без агароджы. Роўная ўсюды. Няма грызні памежнікаў, і знікла розніца паміж шырокімі. угйоенымі палосамі кулачча і мізэрнымі, з рэдкім збожжам, каснінамі бядняцкіх нівак. Пад пшаніцу аралі трактары і баранавалі дыскоўкі, сеялі машыновыя сеялкі, і таму пшаніца ўдалася на славу. Каласы тыя, як у кукурузе, ды годзе, а зярняты — боб. Трэба кожнае каліва шанаваць!

Трыхона цягнула да сябе пшанічнае поле і не адпускалі трактары. Жондэры мілосна заводзілі сваю аднастайную жалезную песню, а гм чатырма крыламі махала жняярка. За жняяркаю, вяжучы снапы, ішло чацвёра жанок. Да дзесятку іх таварышак жалі занятую паласу сярпамі. Сагнутыя спіны ляжалі мастом, толькі рукі выкідалі пукамі залатую, цяжкую пшаніцу, прастуючы яе па-за сабою.

Трыхон Жаролца ішоў у гэткай паставе, каб не губіць з ваччу трактароў і бачьшь жняцоў ды жняярку. Ён дваіўся: паловаю істоты аставаўся на мяккай раллі зябу, другою лыгаўся з пшанічным палеткам.

Пасля, адышоўшы далей ад ворыва, стары аддаў усю ўвагу жніву: за жняяркаю было не зусім чыста: валяліся непадабраныя каласы, тырчэлі тыя, якіх нажы не маглі захапіць па ўзросту. Трыхон паківаў галавою і паспрабаваў падбіраць: спорна, варта аддаць часу — праца карысная; за некалькі хвілін у яго стала поўная жменя пшаніцы, аж адцягвас руку.

—  Жаначкі, небажаткі! Вы прайдзеце пасля і падбярэце. Навошта, каб гінула наша... і ваша... агульнае дабро. Кожны сноп — дзежка блінцоў, мае сакатушкі.

—  А як жа, дзядзька Трыхон, падбяром. зразумела.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16