Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

У жняцоў было чысцей, але намнога марудней. Трыхон аддаваў перавагу машыне. Куды раўняцца людской працы з працаю машыннай! Ён многа папаараў на сваім вяку — усё болей на пана, і ведае, як ляжка гэта работа. 3 машынаю, мэрам пісаць: усяго астаецца звязаць ды падабраць паламаныя каласы. А паглядзець, як шпарка, града за градою. зжынаецца збожжа. Толькі Трыхон падышоў, а жняярка зрабіла ужо тры абходы.

—  Колькі, бок, навязалі, жанкі, з маім прыходам? Будзе коп пару? Трыхон бачыў на прыкід, што болей, але ён запытаў з маленькімі хітрыкамі.

—  Што вы, дзядзька, і ў тры не ўбераце!

«Падумаць, як хутка! Дзён пяць. і пшаніца быццам і не расла. Астанецца ярына... Жніва, няўрокам, многа, хоць ярына і не зусім удалася. Праўда, не ўся яна роўная: вось ад поплаву аўсы не благія: густая тоўстая салома і тоўстае зярнё. Вышэй — іначай. Toe ж самае і з ячмянём».

Трыхон сышоў з пшанічнага ржышча і абагнуў пшаніцу поплавам. яе палетак межаваў з ячменным. Toe ж золага на доўгія гоні ўдаўжкі і шыркі.

Адкуль у сонца столькі цеплыні, каб выспеяць гэты ячмень ды аўсы! Колькі пралілося на іх залатога прамення!

«Так, будзе сённяшняя пагода, хутка можна пачынаць жаць. Следам за пшаніцаю»,— вырашыў напрактыкаваны гаспадар Трыхон Жаролца і кінуў узрокам на неба.

Неба было чыстым — ні хмурынкі. Белаватае над лесам, угары яно сінела бяздоннаю глыбінёю. На захадзе загаралася чырвоным променем. Сонца большала і мяняла колер: з белага рабілася падчырвоненым, халаднейшым.

Дробная Трыхонава фігура пускала ад сябе багатырскую, волатную цекь. Якая пара? Можна было вымераць час па кроках, але Трыхон акрэсліваў яго без вялікіх прашчотаў на вока.

«Блізіцца да дзевятай гадзіны». Пакуль ён дойдзе да перачотнай сценкі, пара будзе варочацца ў калгас. там яшчэ ісці добрых васьмёра ганоў.

Але ён не пакіне без агляду паплавоў Тым болей што вуньдзека, каля лесу, відаць. аднаасобнікі прыпасваюць на агаве. Нядобра гэта. дручане.

Трыхона мэрам бы хто падагнаў — ён уподбежкі, нацянькі, пайшоў напрамкам да дручанскіх пастухоў. Шкала было таптаць кудравы дзяцельнік і маладыя смактушкі, ды там спасуць болей, калі ён не папярэдзіць.

Жаролца прайшоў да месца, з якога, па-ягонаму, маглі пачуць яго голас.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16