Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—  Хло-оп-цы-і! Г-гэ-а-э, хло-о-пцы. Адвярне-эце кароваў! Нядо-а-бра-а спасваць атаву! Чу-у-еце-э? Блага будзе-а. калі не паслуха-е-це-э! Па-астуш-кі-ы, га-аг!

Перш у яго голасе пераважала просьба і дарада, ад ал я ўкралася павяленне. Калі ж Трыхон пачуў юнацкі смех, то прыняў гэта за няўвагу да сябе і да калгаса, нават за абразу і ўжо на ноту тучней закрычаў:

—  Гэ-эх, на в-вас цу-а-раха-а! Пацвільвацца ўзду-у-мма-лі! Чар-цяня-а-аты паскудны-і! Ду-убца-а захаце-лі-ы? Выпасціліся-а? Зга-няйце-а, распуснікі-ы! Прэ-эч!

Трыхону давялося зрабіць яшчэ некалькі крокаў і выкарыстаць вопыт нагрозы дубцом на непаслушных: ён затрос у паветры доўгаю папруцінай, дарэчы знойдзенай пад ліпавым кустом.

Пастушкі адвярнулі кароў і падаліся на дручанскія палеткі.

Жаролца ажио ўхмыльнуўся.

«А дзівакі людзі,— ггусціў ён на адрас сваіх рансйшых аднавяскоўцаў.— I чаго яны марудзяць з запісам у калгас. Трымаюцца за адна-асобнасць, як дзіця за мацерыну спадніцу, і нечага чакаюць. Чаго б, запытаў у іх, і самі нс адкажуць. Дурныя ў людзей маралы: хоць бяда, ды свая. Нікуды не гадзіцца! I бачаць жа, цудныя, што тут, у калгасе. і што ў сябе — непараўнальная рознща. Вунь іх пастаўнікі, вось калгасныя: сляпы не адрозніць. А збожжа якаво іхняе, а... Дзівакі людзі, ды годзі! Таго не разумеюць, што кожны дзень адтэрмінаванкя з запісам — сабе на шкоду. Прыпомніце!..»

Трыхон матнуў папруцінай. праўда, ужо не з пагрозай, а з сяброўскім дапамінкам і павярнуў назад.

І'н хутка апынуўся на ператочкай сценцы: яна выходзіла з калгаснае дубровы, якая ўжо затуляла сабою сонца.

Пры густой цёмнай сцянс кудравых дубкоў і асін паднімаўся сіваваты лунь. Пры зямлі, кранаючы ніжэйшых ралак, лунь неўпрыкмет пашыраў свас пялёнкі, заходзячы ў вузкую завіліну між яравых палеткаў. За ўзгрудкам схаваліся трактары, жняярка і жанцы. Але іх знаёмыя гукі і лопат даходзілі да Трыхонавага вуха.

«Ці ж даўно тое самае было і са мною: баюся, ды ўсё, пайсці запісацца. Нарэшце як бы хто мяшок з галавы зняў Кожны чакае свайго моманту»,— дакончыў ён ранейшыя раздумы.

Трыхон выйшаў да сілосных ям: чатыры глыбокія студні збіраліся паглынуць у сябе вялікія вазы канюшыны, гародніны і спецыяльных раслік. У свіронку, каля сырні, чакаюць урочнага часу, калі іх заварушаць, поўньш маішсі солі. «Толькі б акуратна ўладаваць ямы; цэментам абмазаць або шчыльненька дошкамі атынкаваць, вымесці пясок... А месца, трэба сказаць, добрае: гара, суха; пясок, як выветраны порах».

Ён за гроб у жменю з бліжэйшае кучы, разгледзеў, мэрам шукаючы золата, і прасеяў увесь скрозь пальцы. Пасля абышоў наўкола пясчаных куч, паглядзсў і заключыў: «Не забылі б хлопцы выкалаць рундучкі, каб адвесці ваду. Гэтай, здаецца, драбязы не заўважылі былі летась у Крывяцкім саўгасе і — пшык! 1 ўвесь сілас прапаў за няма нішто. Падцёк — недагляд...»

3 гэтымі думкамі Трыхон дайшоў да дзядзінца калгаса і намерыўся іх выказаць кожнаму, каго б ні стрэў. Трэба ўсё рабіць загадзя — Жаролцава правіла.

Але яму не ўдалося ні з кім абмяняцца: на дзядзінцы, сугіроць свіронка, ён псршымі ўгледзеў купку незнаемых людзей. Яны стаялі да яго спінамі, і, зразумела, цяжка было дагадацца, хто тэта такія. Дарэчы, людзі чамусьці маўчалі. Тым болей зарупела Трыхону пацікавіцца, хто гэта і чаго яны вечарам тралілі ў калгас.

Стары праўцом, адкідаючы ўсялякую няёмкасць, пайшоў да людзей і яшчэ за сажань прывітаўся:

— Добры вечар, мужчыны


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16