Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Яго гучны, 3 матенькім трупцяком голас быў знаёмы кожнаму ў калгасе: за паўтара года да яго прывыклі. Зразумела, што тыя, хто меў з ім справу больш сарака гадоў, не мог не адвярнуцца да Трыхона на першай жа ноце пачутага голасу. То былі дручане: Прахор Саладуха, Якаў Ківок, Ігнат Застрамка, Палікар Вушак і Хвёдар Коўш — Жаролцавы ранейшыя суседзі.

—   Га-а, добры вечар, сусед!

—   У отведы, мужчины?

—   Чаго ж добрага суседа забываць.

—   Дзякую за спрыяльныя камеры. Хоць раз у паўгода. А то бо мэрам загневаліся на калгас. Мала што, хто раней пераканаўся ў пераважнасці яго над паасобнікамі, хто пазней... Але ж суйздром замаўляцца — ніколі не трэба... Па-мойму, той памыляецца, хто марудзіць з гэтым. а бач, ёсць і гэткія, што нацкоўваюць на калгасы. То, зразумела, невялікія нашы прыяцелі, то кулаччо, то ворагі...

—   Ды мы ўжо гэта ведаем, Трыхон Маркавіч. Пераканаліся, куды пахільваць. Што ж, была одур, блаж у галаве, і год прамарнавалі ў паасобку...

Казаў Прахор Саладуха, а тыя, што з ім, выказвалі сваю згоду з яго думкамi няспынным ківаннем галавы.

—  Цяпер адумаліся: плюнулі на ўсе іншыя разважанні і прыйшлі... з заявамі прыйшлі...

Трыхон вырачыў вочы і затрос сіваю бародкаю: пачуццё здавальнекня, як электрычным цёкам, прайшло па ўсёй яго істоце.

—  Чаго ж маўчыце, мужчыны? Давайце-э...

3 саду выбег Юрка Малачай і паспешна накіраваў у канцылярыю.

—  Таварыш старшыня! — гукнуў Трыхон, але Юрка ўжо бьгў у дзвярах.

На вокліч высунуў голаў з акна канцылярыі Якаў Булаўка.

—   Пойдзем, мужчыны... Смялей!.. Досыць вагацца!.. Трыхон выйшаў наперад.

—   Мужчыны! — паддакнуў ён ды крануў ісці пярэднім. Дручане цвёрдымі ўверанымі крокамі пайшлі за Трыхонам,

вымаючы з кішэнь свежанапісаныя заявы...

3-за аборы выглядала чырвоная пляміна неба, на якой толькі-толькі сядзела сонца...

Кропка ў кропку гэткае, як ад ранку, калі Трыхон Жаролца з тым жа натхненнем, з якім вёў сялян на запіс у калгас, ішоў загароджваць платы ў садзе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16