Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Так, Трыхон Маркавіч, я ўжо ацаніў вашу працу: вы даяце прыклад усім кашым калгаснікам... Пачакайце хвілінку, сапачынue... Вось і ўчора, Банэдысяў Юлік вазьмі і адпалі гэткую штуку: я паслаў яго з возам забраць у адрэзках рэштку мэндлікаў жыта, а ён запрог каня, угледзеў Лазараву Тадосю і да поўначы працягаўся за ёю... Каня я сам распрог, а жыта толькі сёння прывезлі... То, думаеце, не пасаромеўся, калі я як належыць упікнуў яго, спаслаўшыся на вас?.. Хлопцу некуды было дзецца, і ён доўга ўбачаўся... А надовечы, во, ехалі мужчыны зябліць, то ніводзін не абмінуў пахваліць дзядзькаву стараннасць... Не хлушу!..

Трыхону здалося доўгім чакаць, пакуль Юрка даскажа, і ён абярнуўся да платоў, прасунуўшы руку па дубец.

—  Паверыце, таварыш, і размаўляць мне прыемней, калі я варушуся. Час, ведаеце,— дарагая рэч... Кожная хвіліна, і я абаўю калок... А калкоў яшчэ, во-а!.. Кажаце — Юлік Банэдысяў,— перадыхнуўшы, працёг ён.— А Уладзік Рубец? Накідае на воз гной, як мокрае гарыць. А сіла ж, сіла — мур паверне... Не сузнаюць некаторыя... Але нічога, таварыш старшыня, гэта часова... часова, забачыце... Усё перайначыцца... У сям'і не без калекі... Ды сям'я, калі зразумее, што гэта, во, усё яе — заварушыцца... я вам кажу...

Старшыкю пазвалі ў канцылярыю: Якаў Булаўка, рахункавод, заблытаўся ў расцэнцы ўчарашняга ворыва. Юрка Малачай пакінуў старога і паспяшыў на зоў, але Трыхон не змоўк выказваць свае разважанні, пакуль старшыня не апынуўся ў канцылярыі.

«Ды моладзь часамі любіць паддурыць... Вядома, рознага выхавання бывае... Адно бярэцца — міла глядзець, другое — бясклонатнае... Але вы, таварыш старшыня...»

Стары адвярнуўся і ўіледзеў, што ён адзін, гэта яго не смуціла: ісціну не шкодна ніколі пераказаць і самому сабе.

У Трыхона быў свой дадатны погляд на Юрку Малачая, і ён хацеў тэта выказаць заадно, але не паспеў Што ж, няхай другім разам, не займаючы старшыні іншымі развагамі. Сустрэне — і зразу, у вочы. Дарма усё — ён чалавек просты...

«Ну, якая пара?»

Трыхон паглядзеў на неба, сонца паднялося над садам, і ранішняя вільгаць выпарылася. Дзядзінец заліўся сонцам. 3-за аборы паказалася Рында — Трыхонава жонка: яна ішла з поліва — кончыла.

—   Трыхон! — пазвала мужа.

—   Чаго табе?

—   Мо перакусіць хочаш?

—   Зараз снеданне будзе.

Рында пайшла на кватэру. Хутка прыгоняць на ранкі каровы, і яка пойдзе даіць. А зараз трэба прыгатаваць ражку... У яе свая праца, вядома... Учора звечара таварыш Малачай выпісаў нарад — нараіўшыся з старою. Трыхону гэта вядома... Ну вось. у яго як выйдзецца на сёння?..

Трыхон змераў крокамі пень і нраказаў да самога сябе: «Да снедання кончу перавіўку. а па снеданні — адвожу пошгу».

Ен барзджэй завіхнуўся каля платоў і не адхіліўся, калі між яго прайшлі старшыня з рахункаводам.

Затое праз квадранец пасля Трыхон не сцярпеў, каб не правесці замілаваным узрокам траіх вёрткіх жондэраў, што прыехалі за гаручым.

Адным кіраваў яго сын — Даніла. Трыхон пазваў Данілу да сябе:

—    Як аралася. сынку?

—    Усё добра.

—  Ну, то й добра. Пільнуйся. нябожа, каб было ўсё добра. Ведаеш жа, гэта ўсё свае, а сваім трэба даражыць... Ці ж цябе вучыиь, Даніла?

Трыхон кожны раз, як сустракаўся з сынам пасля работы, спраўляўся пра трактар. Ён не мог забыиь выпадку, калі яшчэ ў першы выезд Даніла папсаваў машыну. Чырванабокая, бліскучая, люба глядзець, рэзваю выйшла яна у поле, а вярнулася пакалечанай. Ёкнула тады ў Трыхонавым нутры, млосць разлілася па целе, і Данілу давялося выслухаць лютую натацыю ад бацькі... Праўда, пасля таго выпадку прыкрасці не паўтарылася. Але Трыхону кожны раз хацелася праверыць сваімі вачыма, якава машына. I ў гэты раз пранозлівы Трыхонаў узрок пралез ва ўсе шчылінкі і абег усю паверхню ўжо пралрацаванаі а сынам жондэра. Машына насіла адбітак зацятае працы, але не зіубіла свайго хараства. Трыхон памацаў калёсы. пагладзіў бакоўкі, абышоў навакола яе разоў пяць і аблсгчана ўздыхнуў: «Малайцы трактарысты». I правёў іх, пакуль яны не схаваліся з ваччу. А калі астаўся чуваць адзін іх ляскат, Трыхон вярнуўся да калоў...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16