Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Выйшла, як у струнку, што першы ўдар у рэльсу, вяшчаўшы пра снеданне, сунаў з завязкаю Трыхонам апошняга абаранка. Каб хто быў каля старога, то пачуў бы, як той радасна ўздыхнуў: нават рэльса забрынчэла цішэй.

На снеданне ён ішоў як 3 перамогі: легка і бадзёра. Напоўніў і двор, авечкі з цікавасцю праводзілі старога пільнымі ўзрокамі і лагодна мукалі і мэкалі яму иаходную.

—  Напасвіліся, малыя, відаць! Жніво, даражэнькія, карыстайцеся,— размаўляў Трыхон з гавядаю. не забываючы папярэдзіць пастухоў: — Вы ж, адно, памалуй. Няхай чародкаю ўвойдуць у хлявы... Менен ужывайце пугі, а болей ласкаю... Гавяда, як людзі, любіць ласкавасць...

Пасгухі пасміхоўваліся сабе ў кулак, але не рашаліся свістаць дрзтаванкамі: пуп аставаліся абвітымі наўкола пужальняў. (Можа, як дзед схавасцца ў сталовай, тады і можна будзе хвасянуць.)

Але Трыхон не стараўся першым дарвацца да місак, хоць гэта не было б фэшна: ён жа першы выйшаў на працу. Ды ці ж быць іакім сухім фармалістам? A ці не цікава паглядзець на прыгожую карйіну працоўнага руху ў калгасным двары?

Выверыць складаную машыну пульсацыі калгаснага жьшця?

I Трыхон з ганка сталовае наглядаў, як пяцёра доек, з яго жонкаю Рындаю, прыкусваючы на хаду, спяшылі дашь кароў. Дайніцы і кацялкі барабанілі марш, а вунь, з-пад свіронку, Міхась Сілыч Смуглы нарыхтаваўся прымаць малако для сырні. 3 закасанымі рукавамі, лысы і крыху з жывоцікам, ён падганяў доек жартлівымі сказамі:

—   Жаночкі-кабсткі, падвіхнецеся на сёння. Грыбок ужо занадта разбуяў...

—   Кінь падганяць, Міхась Сілыч,— ухмыльнуўся старшы пастух, Гаўрыла Якавеня,— няхай лепей выдаяць.

Пастухі чакалі свае порцыі малака: ім даецца ад першага надою. I Гаўрыла заўсёды выпівае свой літр непрацэджаным: яму няма куды зліваць, і ён не любіць квасщь. Яму смешна, калі яго таварыш часта мяняе свае на сыр ui на смятану.

—  Міхась Сілыч. ui не падгатовілі сырку майму сябруку?

—  Кінь, стары блазсн.— занездаволіўся Паўлік Прут. Сырнік засмяяўся і ўпярэмежку паглядзеў перш на Трыхона,

тады на старшыню калгаса, які затрымаўся каля дыскоўкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16