Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   старшыня, а то ж з якіх прычын яна засвяткава-яа? — запытаў Трыхон, і гэта адвяло ўвагу ад гутаркі пра малочныя прадукты, ад якой Пруту рабілася не зусім прыемна.

—   Захварэла злёгку— адказаў Юрка Трыхону коратка і адрыўна, хочучы не займаць залішня расцікаўленага старога. «Гэтак ён прастаіць увесь снедальны час».

Але Трыхон тут жа спахапіўся і ўзяўся за клямку ў дзвярах: якраз за парогам ён сустрэў гаспадыню і ветліва аддаў ёй «дзень-добры». Хрума Лейкінд напікнула старога ў маруднасці:

—  Каша, дзядзька, прастыла, і начынне карэе.

«Або сапраўды Жаролиа так-такі і займаздароў збёдаваў час? Адчапіся, кабета...»

У гэткім напрамку мільганулі ў яго галаве думкі, ды ён адпусціўся. «Ат, няхай сабе кажа»,— і ўголас (чулі на дзядзінцы) адказаў Хруме:

—  Снеданне не прыйдзецца выкідаць.

Юрка Малачай адагнуўся ад бараны. Дзвэнгнуўшы кончыкам каўказскага паяска па блішчастаму дыску, ён наглядзеў у бок сырніка: у Смуглага на твары свяцілася ўхмылка — напэўна, і ён, як і Юрка, ухмыляўся з Трыхонавага сказу.

—  Стары...— намерыўся старшыня кінуць кепік на адрас Трыхона Жаролцы, але ў час стрымаўся: з хлява выйшла яго жонка Рында з надоеным малаком.

Рынду апанавалі задрамаўшыя было пастухі і адлілі сваю порцыю сырадою.

Гаўрыла Якавсня тут жа здзьмуў шум сухімі прасмагшымі губамі і засаб выжлукціў-такі добрую літроўку, а Паўлік Прут асцярожліва, навыперадкі з Рындаю накіраваў да Смуглага.

—   Пастаў Паўлік, на паліцы і бяры акрайчык сыру.

—   Дзякуй, Міхась Сілыч. дзякуй...

—   Які спрытны. на цябе ўсё ліхое. То вылаялася Рында на пастуха:

—   Усюды ён упрэцца першым, дарэчы гэта ці не.

Але Пруту гэта сталася неўшманкі, і ён задаволеным пайшоў туды, куды І яго таварыш Гаўрыла — пад сталовую.

3-за ўзнятага дойкамі гоману на дзядзінцы нельга было расчуць, пра вошта гутарылі пастухі. Кабеты наўзабой апярэджвалі адна другую, то хвалячы выдасную карову. то хаячы заўважаныя імі непаладкі ў хляве. Кожная з доек назнарок узмацняла голас, калі раўнялася са старшынёю калгаса і пазірала на яго...

Юрка Малачай не хацеў разводзіць з імі гутаркі, хоць і не вельмі ўжо быў заняты дыскоўкаю: на ўсё свой час, і кабеты гэту яго «ганарыстасць» узнялі на «іголкі самакрытыкі». Каб старшыня спадлоб'я кінуў да сырні ўзрокам, напэўна, сустрэўся б з палкімі і лранозлівымі зіркамі доек. Але... ён не пайшоў на тое, пакуль каля яго не ачуўся Трыхон Жаролца. Стары гладзіў сівую бародку. захмыльваў левае вока і хваліў снеданне і гаспадыкю сталовай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16