Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Спрытная кабеціна, нечага сказаць... Зварыць — любата. Часамі нішчымнае, а не ад'есціся: міску выскрабеш і ложку абліжаш... А іншая б — адвярнуўся. Рукі ў Хрумы, залатыя рукі... Варыць, як для сябе, а не абы-як, на тандэт... Я й кажу, то іаспадыня, калі з малога ўмее выкраіць, а не тая, што дай ёй гору дабра, а яна ўсё прахам пусціць... Хрума ж, ого, Хрума маладзец...

Ён некалькі разоў цмокнуў губамі, аблізаўся і задаволена сытна ўздыхнуў.

Юрка Малачай падняў юлаў і паглядзеў на старога.

—   А цяпер — за працу. Пад'еў, нечага грашыць, і мушу працаваць... Адвозіць пошту, таварыш старшыня?

Той хвіліну падумаў і адказаў:

—  Не, дзядзька, сёння адкладзём гэта. Прайдзеце леиш садам: агледзьце агароджу, праверце падпоры... Да абеду хопіць, а там...

Старому гэта палісціла.

—   Добра... А не то б я з ахвотаю павёз пошту. дарма...

—   Адкладзём...

I, уверыўшыся па старшыноваму голасу, што тут нічога хітроўнага да яго няма, ён павяркуўся да саду. Ужо на хаду праказаў:

—   Шкада мне гэтых машын: кожнае папсаванне — нажом па сзрцы. Гэткая ўцалася баронка! Ну, але бывае! На тое ж праца кавука.

—   Бывае, дзядзька Трыхон...

Гэтых Юркавых слоў Жаролца ўжо не пачуў: ён скрыпеў варотцамі ў садовай агароджы і заглушыў скрыиам і жончын вокліч. Рында мелася нагнаць мужа, каб перадаць яму некалькі даведак па хаце, ды адлажыла свой намср: старую пазвалі на кухню. Яна з дзвярэй загледэела, як яе Трыхон зачыніў варотцы і схаваўся ў садзе.

«Чаго б яму туды?» — пацікавілася Рында, калі Трыхон ужо прыступіў да справы: заняўшы ад увахода, ён, мацаючы кожны калок у плоие, пайшоў насупроць сонцу.

Жоўтыя ковыя калы залацшся ў цёплым праменні, грэючы старога рукі. Было цёпла яму ўсяму, бо сонца з адвесу ліло на яго голаў, на плечы і за пазуху ласкальнае шшло. Толькі нагам у траве, зацененай каламі, рабілася халадней. I стары цаляў імі паміж калоў,

на сонечныя палоскі.

«Люблю сонца, ды годзе,—• разважаў ён сам з сабою.— А калі яшчэ яно над садам, ды на гэткім харошым, уродным садком! Уцеха!»

Асалоджваючыся сонцам і любуючыся садам, Трыхон не заўважыў, як упёрся ў кут, адкуль ішлі калы ўпоперак. Ён азірнуўся: ззаду яго быў гарод. Стройнымі радкамі, вабраныя шырокімі веерамі зялёнага капуснага лісця, разыходзіліся ўдоўж ды ўпоперак грады. Крыху далей, за першым іх радам, ляжала буйная лунка маку. Большыя і меншыя галоўкі і яшчэ не адцвіўшыя макавенчыкі лашчылі ўзрокі. Міла было глядзець на разбуяўшы памідорнік з зялёнымі памідорамі, на прастакутнік цукровых буракоў, на шэраватую мясціну бобу, на высокі ў белым цвеце бульбянік. Гародніну абшталяжвалі разнаколерныя краскі: вяргіня, півоня, гваздзіка, каронкі. I ў красках, як у вазе, ляжалі звісшыя на галінках яблыкі і фушы. Нясло дбайнасцю і доглядам, клопатам і старанием — чаго Трыхон ужо даўно не бачыў тут і што яго варажыла.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16