Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

      То ўсё Піліп Об ад стараецца: дарагі чалавек! Вот ужо рукі, дык рукі — пашукаць. Ён табе і гарод дагледзіць, і сад прывядзе да ладу, і сталярку, і механіку ведае... Скарб у адным чалавеку... I, як трэба, Піліп яго не хавае. Для ўсіх, калі ласка... Над гэтым усім трэба дрыжаць, сцерагчы... Вось чаму павінен быць добры, дасканалы плот... I я люблю, каб было добра і чыста зроблена: што умею — раблю на сумленне... Вво-а!..

Трыхон з задзёрам страсянуў адзін за другім некалькі калкоў і ўголас праказаў:

—   Малайцы, стаяць, як лыцары!

—   Хто гэта так?

Запыт быў знянацку і нечаканы: Піліп Обад, бадай што, прамінуў бы Трыхона не заўважаным, каб не пачуў яго голасу з-за плота. Але вокліч не вывеў старога з павольнасці і з раўнавагі.

—  Калы, во!

Трыхонавы ўзрокі апынуліся ў міжколлі і ляглі на нябрытым шырокім твары Піліпа.

—  Ты што?.. Чаму ж па-за садам, сёння?

—     Спяшу ў лес дубка зваліць на клёпкі. Смуглы не адкараскаецца: падгнілі бочкі і чоп... Дарэчы, і ў драбіны з дзесятак лёстак уставіць трэба б... А дзядзька гародзіць, ці што?

—     А чаму ж бы не: нагадаваў жа, браток, усялякага дабра, павінна берагчы... Капуста завіваецца ў галоўкі? Напэўна, якая ўжо няпростая, лісце — парасон, ды годзе. Не ўмесцянца на градах... А мак — і выпараў жа нсдзе!.. Відаць, як паспее, кожная макаўка з добры піячок будзе, га-а? Адно да аднаго, малайчына... Ты для калгаса — скарб, Піліп...

—  Дзхдзька Трыхон: ну, пэўна, што для калгаса. А то б я якому-кольвечы дзедзічу ui шляхціцу-фальбаркоўцу так служыў? Гарэў бы ён няхай... А калгас — мае ўсё... Я ж адзін з першых у яго запісаўся, першы пачаў прыводзіць усё ў парадак... I цяпер, здаецца. як радзіўся ў ім... Кожная рэч дорага табе; хварэеш за драбнюткую псуту, за стратак... Мо запаліце?.. I тугуню, вунь, за бобам, насадзіў лунку — з гектар будзе... I ўдаўся. няўрокам... Будзем жыць. дзядзька... Супроціў калгасаў нашы ворагі, а зрздку і гультаі... Партыя мяркуе нядрэнна... Супольны розум, бачыш... Будучыня за калгасамі, як піць даць...

Піліп Обад падняў к носу ўказны палец і паківаў перад Трыхонам.

—   Так што, дзядзька, працуйма з поспехам...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16