Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   За намі не будзе спынкі, нябожа...

Трыхон сказаў гэта з тым пачуццём упэўненасці, якое ні перад чым не здаецца; яго сілу адчуў і Піліп Обад, крануўшы ісці ў снаю дарогу.

—  Ведаю, таму і кажу.— падаў ён з адгону пары крокаў.

I калі, прайшоўшы яшчэ сажняў тры, азірнуўся назад, то заўважыў, як Трыхонавы рукі нерабіралі калы і ў іх просвітах дрыжзла белая постаць старога.

—  Дбайны стары,— выказаў Піліп сваю думку пра Трыхона Жаролцу.

Гэта было не ўпершыню, і Трыхон, каб пачуў, не здзівіўся б: ён ужо яе ведаў. Аднак гутарка з Піліпам, як і заўсёды, уліла яму ў нутро маладое і свежае асалоды ды лёгкай бадзёрасці.

Піліп ужо хаваўся ў аўсянай лагчыне, пры завароце ў лес, калі Трыхон стаў на пальчыках і праз верх карацейшага кала зірнуў яму ўслед.

—  Памчаўся. як мяцёлка,— сказаў і задраў голаў к небу. Пасля скасіў вочы і паглядзеў на ўкарочаную цень. «Зараз абед, а я нешта мала зрабіў»

Стары заварушыўся і прайшоў да чарговага боку.

Адгэтуль ён убачыў той гліняны ўзгорак, пры канюшынным участку, дзе капаліся сілосныя траншэі. Груды пяску і суглінку чырванелі на зялёным фоне. Раз-поразу вырыналі з ям чорныя палкі з бліскучымі лёзамі жалезнякоў, і чулася стройная маладая песня.

«Хапіла б адно цэменту ды дошак... А копка ідзе к часу...» — прапусціў ён у думках і вярнуўся да працы.

Да абеду Трыхон скончыў агляд платоў — яны былі ў парадку, калі не лічыць дзвюх заўважаных мясцін з шырокімі адгонамі між калкоў. Ён заткнуў іх сухімі галінкамі, каб пасля заставіць больш фунтоўна, і абгледзеў у некалькіх радах яблынь падпоркі.

Падпоркі былі знарочыстымі, новымі і моцнымі, дасканала і акуратна пастаўленымі. Ніводная з іх не сагнецца пад яблыкамі.

Трыхон спрабаваў іх усгойлівасць і разліваў ухмылку па твары: падпоркі ён сам высякаў у лесе, сам падбіраў адна да другое па віпаватасці, вышыні і зірабнасці, ставілі ж удваіх з Піліпам Обадам.

Гэты апошні, як смікаліст у садовай гаспадарцы, дыктаваў старому інструкцыі. а Трыхон падкопваў ямкі, асякаў сучкі, часам акорваў і алускаў на іх яшчэ няцяжкія ралкі. Цяпер, во, калі садавіна патаўсцела і набралася вагі, падпоркі вельмі добрая рэч. Зберажэцца кожная дзераўцо ад псуты...

«А дзярэўцы трэба берагчы, бо яны дужа ўдалыя і ўродныя: вось, як вокам скінуць, на кожным урадзіла. Мэрам бы дзярэўцы ішлі наперагонкі, на спаборніцтва, ні адно не асталося з пуприветам. Водзека радо к белых цукровак-папяровак: усе чыстыя, яблычка ў яблычка, без плямкі, без чарвячка; побач — актонаўкі, познія і яшчэ цвёрдыя, як арэхі, таксама чыстыя — не наглядзецца; у трэцім радзе — апорты: зялёныя, а ўжо з заваддзю чырвані. Сонца грэе і ўвачавідкі павялічвае чырвоную фарбу на пукаценькіх баках, бліжэй да хвосцікаў... Сярод яблынь — грушы: спасаўкі і цыганкі, бэры і сапяжанкі... або ўсе сарты пералічыш?»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16