Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Старога вочы разбягаюцца ўдоўж і ўпоперак, па роўных радках белакомельных купчастых кудравых дзярэўцаў. Садавша недаспелая, але пахне мёдам, салодкім і водарным сокам цукру і віна. Цягне прытуліцца да гладкіх шарыкаў, панюхаць, лізнуць языком, палашчыцца. Як вось гэта яны, во, пчолы ды восы, тыя вунь матылькі...

Трыхон не можа ўтрымацца: праз хвіліну ды пагладзіць цыганку ці бэру, паважыць галіну і пераходзіць да другога дзярэўца.

«Памятаю ж, як пан садзіў шчэпы: марыў, нябось, класці чырвонцы ў сваю тоўстую машну, але пралічыўся. Не спадзяваўся, гад, падганяючы рабочых капаць ямкі за паўрубля ў дзень, што не дажджэцца яблык есці. Папаеў, прахвост, за чужыя грошы ўсякіх ласашчаў. Годзе! Бач, як бег у 20-м годзе, пасля наведаў пры п ал яках: гляне-гляне і толькі скрывіцца ад жаху... Пасля дабро дасталося другім дармаедам-арандатарам Канаўскім. Выссалі сокі з нашых людзей і гэтыя шляхецкія п'яўкі. Выціскалі золата з кожнага дзярэўца. Ізноў годзе! Даволі!.. Нарэшце з'явіўся сапраўдны гаспадар — калгас. Дабро алынулася ў калсктыўных руках... Вось яно — перад намі... Ці ж я думаў калі, што буду хадзшь па гэтым садзе, як па сваім?»

Думкі віраваліся ў Трыхонавай галаве, абуджаючы далёкія і нядаўнія ўспаміны. Колькі перажылося і аб чым толькі няма ўспомніць? Памятна яму, як закідаліся ў сэрца крохкія ды нясмелыя мары пра лепшую будучыню і як гэтыя мары бязлітасна тапталіся шркай сапраўднасцю. Міналіся доўгія, бядовыя гады, адзін за другі цяжэйшыя, а лепшае ўцякала. Яго паказаў 905-ы год, ды схаваў. Схаваў, адцягнуўшы ажно на цэлых дванаццаць год. Цяпср мінулае — гэта сон. цяжкі і адваротлівы. Здань, якая знікла ў бяздонні... Яў — харашэйшая за мары, якія цешылі ў трудныя хвіліны... Вось тут, во, дзе зараз разгартаецца калгаснае поле, за платамі саду і далей, за паплавамі, за лесам — тупалі-ператупалі Трыхонавы ногі: пасвіў панскі ста I,ik, праз нейкі час араў пану і на пана касіў; капаў канавы і студні, гліну на цэпгу і ямкі для шчэпаў, вось мо тут нават, дзе зараз ногі адчуваюць пад сабою цвёрды грунт, калгасную зямлю...

Паліваў глебу потам і слязамі, а калі ўзбіўся на свой ашматак поля і пакінуў хадзіць у двор, то пан штрафаваў яго за паднятую ў лесе запліску, за мех нажатае травы, за кузаб ягад, назбіраных Данілам ui Алесяю,— дзецьмі... Пан быў для яго, для ўсяе беднае вёскі страшнаю пагрозаю, насланым нечым, караю, ад якое гадамі нельга было вылечыцца... Ах, Трыхон праз меру застаяўся каля гэтай саляжанкі! «Надзіва! Яшчэ столькі абгляду!»

Стары затрапятаўся, замахаў рукамі і сил юн уу: ці ж не хопіць часу перабраць успамінаў?

Але за свіронкамі, на дзядзінцы, пачалі біць у рэльсу: абед. Гучны, звінюшчы стук раскалыхваў ціхае спакойнае паветра і разбягаўся далека навакола; ён шумеў па лісцях саду і біў старому ў вушы ды адгукваўся за платамі там, дзе пяюць пры концы сілосных ям, куды схаваўся Піліп Обад, за аўсянаю лагчынаю, над лопатам трох кястомных жондэраў. Абед!

Сонца на куту, над пшаніцаю, над сагнутымі спінамі жанцоў, над цяжкімі, разлёгшымі прастом снапамі. Абед!

Трыхон азірнуўся навакола і рушыў сцяжынкаю да выйсця з саду.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16