Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Апошні стук у рэльсу расплыўся ў прасторы і замёр: на момант стала ціха-ціха, як на могілках. Пасля гукі і зыкі аднавіліся: на дзядзінцы ішла гутарка° гаманілі на сценцы за садам. Хтосьці зваў некага на другі бок калгасных будынкаў. Адтуль, дзе жалі пшаніцу, пачуліся пссні: яны зліваліся з грукатам калёс і з выцінаннямі пастуховай трубы-берасцянкі. Утуравалі жондэры: іх лопат цягнуўся выкручастаю паласою ў бок калгасных будынкаў. мяняючы ноты.

Трыхон ішоў ціха, зле яму таксама хацелася пяяць, ці гукаць, ці падскакаць ад абуяўшага яго пачуцця ўздыму і бадзёрасці, якія доўгімі гадамі яму былі чужыя і незнаёмыя. Не верачы сабе, стары злажыў падсохлыя, сіняватыя губы і высвістаў даўно забытую мелодыю. Гэта прыйшлося пры самых варотцах, за якімі стаяў Юрка Малачай з Міхасём Смуглым.

Яны перарвалі гутарку пра сырныя справы, для якіх Смуглы адцягнуў старшынёву ўвагу, і абое азірнуліся на свіст. Няўжо то Трыхонаў выбрык? Ніводзін не паверыў — ці ж ім хваліцца.

—  Добра, таварыш старшыня: усё ў парадку, дагледжана.— пахваліўся Трыхон Юрку Малачаю. 1, не дачакаўшыся адказу, дадаў: — У пору зрабілі падпоры — дзсрава прысядае ад нагрузкі: няўрокам урод — дай Божа штогодня, але не ломіцца. Люба! Не хочацца выходзіць з саду. Я вам кажу, таварыш старшыня... Ёсць парода яблык, велічынёю не ўступіць вашым сырам. Міхась Сілыч..

—  Так, э садам у нас добра. Каб гэтак на ўсіх участках было... Юрка Малачай паглядзеў на Смуглага, даўшы яму зразумець,

што з сырняю справа стаіць горай. ніж з садам.

Сырнік пацяў плячыма і мусіў згадзщца з старшынёю калгаса.

—  Харошы сад, бо харошы догляд... Піліп Обад, дзядзька Жаролца...

Іх перабілі ўехаўшыя на дзядзінец трактары. Юрка пакінуў Смуглага з Трыхонам I пайшоў да грактарыстаў, лытаючыся на хаду:

—   Яшчэ многа засталося зябліць? Адказваў Даніла:

—   Гектараў з дзесяць,— і пазіраў на бацьку

Стары ўміляўся сыну, забыўшыся пра абед і пра сырніка. Яму дапомніла Хрума Лейкінд:

—  Таварышы! Першае разліта! Не затрымлівайце другіх! Дзядзька Трыхон! Таварыш Смуглы!

Але Жаролца пайшоў заднім — за сынам, за жанкамі, што хлынулі гурбою з-пад аборы, рэзвыя, як сарокі, і сакатлівыя, як квактухі.

У іх здаровым, распеўчатым гомане звінслі сярпы і косы ды шалясцсла пшаніца...

—  Жаночкі. дзяўчаткі... Гускі вы крыклівыя...— сказаў стары Трыхон пра сябе, калі жанкі ўлілі прынесенае хараство жніва ў цёмны прастакутнік адчыненых дзвярэй у сталовай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16