Калгаснiк Трыхон Жаролца


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

У прагалак паміж двума новымі свірнямі, заняты маладым садам, глянула чырвонае, абмытае расою сонца. Яго вялікі крывяністы круг, навісшы на блакітным машастовым палатне, рашаціўся лініямі ценяў ад новых калоў і кружкамі ад зялёнага лісця. Нялапыя ўжо антонаўкі, цыганкі і папяроўкі адлівалі чырвоным золатам. Доўгія пасмы яшчэ не нагрэтага прамення пукамі і пласцінкамі, трыкутнікамі і палятушкамі пранізваліся праз лісце і праз плот ды расцягаліся на падмеценым дзядзінцы калгаса. На стрэхах йадноўленых гумен і абораў, свіронкаў і хлявоў гулялі рэзвыя сонечныя зайчыкі.

Каля садовае агароджы, між свірнямі, завіхаўся стары Трыхон Жаролца; ён старанна перавіваў толькі што пастаўленыя ім дубовыя калы доўгімі гнуткімі лазовымі і ракітавымі дубцамі. Адзеты ў адну бялізну, босы і без шапкі, Трыхон не заўважыў палоскі сонечных праменняў якая падала акурат на сярэдзіну яго зморшчанага і пакаробленага, але з здароваю загараю і яшчэ жыццярадага твару. Прадаўгаваты, з сядзельцам, з трыма чорнымі валасінамі на кончыку, нос старога ўдыхаў шырокім струменем чыстае паветра і тыя ж сонечныя праменні. Варушыў моцнымі грудзьмі. Яго бялізну бараздзілі сонечныя каснікі, і на патрэсканых нагах, дзе не высахла ранняя раса, блішчэлі круглыя галёнцы.

Трыхон адхіліўся ад платоў, падагнуўшы дубец пад сук, і разкяў, як мог, выпрастаўшы пальцы, абедзве рукі. Яго твар трапіў у прагалінку, спрэе асветленую сонцам, і патануў у яго ласкальным чыстым промені.

«Любата і ўцеха! Усё ж наша ды наша, як вокам акінуць! Агульная, родная — толькі даглядай. Скарб не выбраны. Ого — калгас! Мудрая і цікавая справа! Ну, вядома ж, супольная думка дайшла да яго — думка цэлае партыі... Да снедання загараджу, бадай, усю лунку...»

Ен напер далош» аб далонь, плюнуў ды яшчэ раз шаргануў рукамі і хапіўся за дубец. Уся яго ўвага сканцэнтравалася на ўручанай яму працы, і стары не заўважыў, як каля яго ачуўся старшыня калгаса, яшчэ малады на выгляд, а ўжо пяцідзесяцігадовы Юрка Малачай.

—  Можа, утаміўся, дзядзька? — запытаў ён у Трыхона Жаролцы. Той паважна, як бы несхаця, бо запрыкрала, адвярнуўся да Юркі і суха адказаў:

—  Смеяцеся, таварыш? Або мне ўпершыню за шэсцьдзесят пяць гадоў? Глядзі што, ці не ад пана яшчэ аставаліся дасюль гэтыя платы; а бач, і я іх гарадзіў... Табе многія пасведчаць... Прабуйце, мо скаланяце? Яшчэ пруткасць у руках ёсць... А раблю для сябе, для ўсіх — чаго ж фальшывіць... Уверадзіўся, вот калі, хіба!..

Старшыня пахкаў люльку і разліваўся ў здавальняючую ўхмылку.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16