Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Дык вось, таварышы! — не дачакаўшыся адказу, выказаў павятовы таварыш.— Нам сённека патрэбна выехаць. Каб не траціць часу, намячайце кандьщатау. Пакуль яшчэ яны збяруцца... Хто ў вас мекш заняты і без каго можка было б абысціся пакуль што?

Рэўкомаўцы перапіянуліся і зноў не ведалі, што сказаць.

—   Вы ж павінны ведаць, таварыш,— абярнуўся прыезджы таварыш да Тамаша.

Тамаш сумеўся і, каб мінуць нерашучасць, сказаў:

—   Платон Гічка і Лукаш Цяўе, бадай што, лепш другіх падходзяць.

Тамаш пытальным поглядам кінуў у вочы супроціў яго сядзячаму таварышу Аўсею. Той паціснуў плячыма і змаўчаў.

—   Чаму няйначай Платону? — раптам запытаў Платон.— Ласне я менш заняты за цябе? Хай скажуць таварышы. Ды да гэтага яшчэ — мае дамашняе становішча, як табе ведама... Бацька адправіўся ў абоз, а дома адна старая маці... Жнітво падаспела...

Прыезджы таварыш чэрства паглядзеў на Платона, кіўнуў галавою і сказаў:

—   Таварыш! Нам няма чаго чапляцца за розныя прычыны. Сям'я, дамашняе становішча — гэта буржуйныя забабоны, з якімі нам не належыць лічыцца. Рэвалюцыя вышэй усяго. Калі вы шчыры рэвалюцыянер, вы не павінны былі б...

—   Так, я шчыры рэвалюцыянер! — узнятым ад крыўды голасам выгукнуў Платон, перарваўшы дакорлівы маналог прыезджага таварыша.— Маю шчырасць можа кожны з таварышаў засведчыць. Я цэлы год працаваў падпольна, соткі разоў быў на валаску ад смерці. А ў гэты час бацькі без хлеба сядзелі. I сам я не меў каліва дапамогі. А другія ў той час лаўнікамі служылі ў палякаў... Вы абмыляецеся, таварыш, калі кажаце так...

Ніхто нічога не мог адказаць Платону на яго словы. «Другія лаўнікамі служылі» — то адносілася да Тамаша, які пачырванеў на твары ад Платонавых слоў. А прыезджы таварыш бачыў на мінах многіх, што яны хоць маўчаць, але спагадаюць Платону. За свой няўтрыманы выказ ён адчуваў нейкую няёмкасць. Яму ўжо хацелася выкупіць сваю віну адказам мабілізаваць Платона, замяніушы яго другім. I ён задумаўся. як ямчэй зрабіць адыход ад сваіх слоў.

—   Ды ўжо, калі гэтак, я гатоў,— пасля некаторай маўчанкі праказаў Платон, перабіўшы думку прыезджага таварыша.— Я ніколі не здраджваў той справе, якой больш дзесяці гадоў шчыра служу, і не здра-а-джу-у. Патрэбен ёй — бярыце. I думаць нават нікому не дазволю гэтага. Я згодзен ехаць! Думаю, што і Лукаш Цяўе зробіць тое самае.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16