Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Платон з Лукашом пакінулі рэўком і паспяшылі дахаты.

На вуліцы цямнела.

Платон не заўважыў, як апынуўся каля хаты. Аб тым, што абяцаў мацеры заладзіць на заўтра жанцоў, ён забыў суйздром. Яго непакоіла за мацеру. «А што, калі бацька прабудзе там яшчэ тыдняў са два? А што, калі, крый чага, ды няшчасце якое здарыцца? — разважаў Платон, міжвольна прыпыніўшыся ў сваім двары.— Добра б было, каб мне скора вярнуцца. А то ўсяк можа быць. Увойдзеш у працу — t ніяк нельга будзе яе кінуць... Не паехаць бы? Не — гэтага нельга даводзіць. Немажліва пакінуць бязлюдным месца, дзе патрэбна замацоўваць уладу. Сапраўды, нас тут досыць і пяці чалавек, Адчыняюцца новыя абшары, свежыя, якія патрабуюиь многа сіл і працы. Не паехалі 6 знарок за людзьмі, каб не экстренная патрэбнасць у іх. Так! Трзба ехаць! Я мушу ехаць! Не паеду я, другі — як жа тады быць?»

Платон рашуча ўвайшоў у хату. Маці ляжала на палку ў запечку і паціху стагнала. На прыпечку свірэла газнічка.

—  Што з вамі, маці? — палахліва запытаў Платон.

Юзя енкнула мацней і зацяжным, перарыўным голасам адказала:

—   О-ох, сынок! Вельмі моцна ў баку закалола. Якраз на змроку пачула, перш ціха, злёгку, а пасля ўсё горай і горай, а зараз — слова сказаць трудна... Скажы-ы, Платонка,— перайшла яна на другое,— ты не стрэўся з Макарам Плеўкаю? То-о-лечкі выйшаў Ізноў прыходзіў па справе з агародамі... Прасіў перадаць табе, што ён аддзякуе, калі толькі ты зробіш што-кольвечы, каб ён мог яго напалову зжаць...

—   Ах, як ён мне надаеў, гэты Макар! — злосна вылаяўся Платон.— Што ён думае, пэўна, што я гандлюю савецкім правам! Бессаромкы-ы! Лай-дак! Абабраў беднага чалавека і думае, што па галоўцы яго буду гладзіць...

—   Казаў, ведаеш, Макар, бач,— асведамляла Юзя сына, енча-чы,— што ён ужо перагаварваў з Ладымерам Цэўкаю... Той, кажа, згадзіўся...

—   Усе-э яны гэткія... Цэўкі, Брушкі-ы... Назо-ла. Момантам карыстаюцца — не болей! А яшчэ дым пускаюць у вочы аб сваей рэвал юцыйнасці,..

Платон падышоў да акна, паглядзеў на двор, памаўчаўшы крыху, пасля спакойлівым голасам звярнуўся да мацеры:

—  Матка. Ведаеце што? Я мушу сёння ехаць у павет. Няйначай. Пастаноўлена. Вы ўжо тут як-небудзь дайце знаць гэтым жанкам, каб прыйшлі жаць, хоць пазаўтра. А я буду прасіць Тамаша — хай пасобіць звязці. Ён павінен гэта зрабіць... Ды, я думаю, бацька прыедзе хутка...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16