Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Выслухаўшы сына, Юзя разгорнілася, завойкала часцей і начала наракаць на Платона:

— Як табе не сорамна, сынок... пакідаць мяне адну ды хворую... Што ты сабе думаеш... Няўжо б ты не вытрываў на гэты раз?.. Няхай бы цябе абмінулі... А каб то не было цябе, што б тады рабілі? Эх, Платонка, і не сорам табе рабіць так? Гэта ж людзям на пасмешышча будзе. Скажуць: мацеру адну пакінуў уміраць, а сам усё з гэтай рэвалюцыяй... Адумайся, апамятайся...

Апошнія словы Юзі перайшлі ў балючы зацяжны енк. Платон, слухаючы яе, не меў мажлівасці ўсядзець на месцы і пачаў тупаць па хаце. Ён не ведаў, чым суцешыць маці, чым даць ёй зразумець пераважнасць спраў рэвалюцыі над справамі сям'і. Побач з гэтым перад ім міпіула думка, ці не ўзваліць віну на ўвесь рэўком, які не прыняў на ўвагу яго сямейнае становішча, але тут Платон баяўся сысці з рэвалюцыйнага разумения пытан няў. Яму здавалася, што рэвалюцыянер не павінен меиь жаднае спагады. Усё, што побач рэвалюйыі, то, безумоўна, ніжэй яе па значнасці. Так Платон думаў праз доўгі час свайго свядомага жыцця. Дзеля рэвалюцыі ён ахвяраваў пачуццём кахаиня, пакінуўшы без адказу просьбу каханай дзяўчыны не выязджаць на падпольную праиу пры немцах. Дзеля ідэі рэвалюцыі ён забываў бацькоў, не ведаючы, як і што яны жывуць, як іх становішча пад палякамі. 3 гэткім жа пачуццём Платон падаў свае рашэнне ў рэўкоме ехаць яму першаму. Але цяпер, калі прыйшоў дамоў, каб сабрацца ў дарогу, і застаў хворую маці адну-адзінюткую ў хаце; цяпер, калі ў муках болю старая застаецца без нікога, хто б правёў яе, можа, на смерць,— цяпер Платон мусіў крануцца ў непарушнасйі сваіх думак. Набягалі навеі сумнення, з'явілася хаценне знайсці тую ці іншую аслабнасць у пазывах свайго рашэння ехаць. «А мо і назаўтра застацца? Няўжо нельга прапусціць і адной ночы? Часта ж бывае, што пры зборах трацяцца цэлыя дні. А ўсё ж становішча вытрымоўвас, як бы чакае. Ніхто не кажа, што так добра; гэта вада, гэта недастача. Але без гэтага не мінае. Ну, дазволіць, што я загадзя адзнаў гэта і не павінен быў папускаць свядома. Ды бываюць увагі на ўсё. Бываюць сур'ёзныя ўвагі. Вось гэткая ўвага стала і перада мною. Хто можа сказаць, што мною кіруюць буржуйныя забабоны? Хто асмеліцца западозрыць мяне ў няшчырай адданасці справе рэвалюцыі?»

Усё гусцей і гусцей апляталі Платона гэткія думкі. Зацягвалі ў сябе, як дрыгва, зачынялі яснасць сазнання. Maцi не сціхала балюча, а ўсё зацяжней ды зацяжней войкаць і ўздыхаць; штосьці неразборна выказвала да яго, а Платон не чуў. Яго свідравала пытанне: што сказаць мацеры, чым яе суцешыць і як апраўдаць свой ад'езд.

—  Платон-он! — раптам пачуў ён у дваровым акнс. То быў Лукаш Цяўе...

Платон раптам азірнуўся да акна і, забыўшыся аба ўсім, што думаў, адказаў:

—  Я! Іду вось!

I тут жа адзеўся ды намерыўся ісці. Але, зрабіўшы колькі крокаў да дзвярэй, Платон вярнуўся, падышоў да мацеры, зазірнуў ей у твар і, бачачы, што яна нібы суцсшылася крыху, падумаў: «Авось, можа, ды ей лягчэй стане. Заскочу да Глытваў і папрашу каго-кольвечы зайсці пераначаваць». Падумаў так і выйшаў з хаты. Газніцу аставіў гарэць.

—   Лукаш,— пазваў ён таварыша.

—   Я тут! — азваўся Лукаш.

—  Пачакай толькі крыху, я яшчз...— паіірасіў Платон і, стаўшы на прызбе, прытуліўся вухам да акна.

—    Чаго ты прыслухоўваешся? — запытаў Платона Лукаш.

—    Маці, брат, мая моцна занядужала; я вось слухаю, ці...

—    Як! Калі? — пацікавіўся Лукаш.

—    Сённека... Я прыйшоў з рэўкома і застаў яе лежачы... А тут яшчэ бацькі няма ўдому, і я не ведаю...

—    Дык чаму ж ты так настайваў, каб ехаць? Як жа ты кінеш мацеру адну? Ці ж бы Тамаш, або Паўлусь, або Бэрка не паехалі?

Платой памаўчаў, стоячы на месцы: штосьці трымала яго у двары, як іірыкаваўшы да зямлі.

—    Я і сам не ведаю, што рабіць,— спусціўшы колькі часу, сказаў Платон.— Не паехаць — здрадзіш рэвалюцыі, нарушыш дысцыпліну і... бачыш, як думаюць другія. А паехаць — можаш мацеру пахаваць... Каб то ведаў, што не так спешна — пераначаваў бы і заутра...

—    А мо ёсць каго папрасіць, каб пасядзелі каля мацеры? — спагадаў далей Лукаш Платону.

—    Няма такіх... Вось хіба адны Глытвы; я ўжо думаў зайсці да іх... Хадзем...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16