Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Яны выйшлі з двара і павярнулі направа. На вуліцы было ціха. Толькі ў рэдхіх хатах свірэў агсньчык; большасць мяшчан спалі, каб заўтра з раніцы ісці на жнгтво. Дэесь у канцы вуліцы бразчэла варта і свістаў свісцёл патруля.

Платон з Лукашом моўчкі прайшлі невялікі кусок, мінуўшы хат са тры.

—  Чакай, Лукаш, я зайду да Глытваў: яшчэ не спяць,— папрасіў Платон таварыша, супыніўшыся ля чацвёртае хаты.

Лукаш прысеў на прызбе, а Платон пайшоў у двор.

—  Я скора,— падаў з двара Платон і стукнуў дзвярыма. Лукаш падняўся з нрызбы і адышоў на вулшу. «Цікавы ўсе ж

тэты Платон,— разважаў ён, уваходзячы ў становішча таварыша.— Гэткае заблытанае становішча ў хаце, а рвецца, першым пражэцца адгукнуцца на прызыў. Вось дык натура! Пашукаць! Не раўня гэтым... Каб гэткіх ды больш! Го... Тады б можна было свет перавярнуць. Столькі пэнту, адвагі! Мне — дык проста пазавідаваць...»

Лукаш прайшоў некалькі разоў каля хаты Глытваў і зноў намерыўся прысесці на прызбе, як раптам пачуў:

—  Лукаш?

—  Я! — адгукнуўся Лукаш, рушыўся icui.

—  Дык едзем, брат. Прузына Глытвіха згадзілася дагледзець мацеру,— заспакоеным тонам выказаў Платон.— Добрыя, ведаеш, людзі, гэтыя Глытвы. Ніякія сваякі — а заўсёды адгукнуцца, калі трэба.

Яны спешным крокам пайшлі ўздоўж вуліцы. Якраз каля рэўкома Платон з Лукашом спаткалі Яўхіма. У цемнаие ночы ён пазнаў IX і абазваў:

—  Таварыш Платон! Таварыш Лукаш! Тэта вы?

—  Мы,— адказаў Лукаш,— а ў чым справа?

—  Я спяшу па вас. Ужо прачакаліся. 3 паўгадзіны, як коні

іатовы...

—  Прачакаліся-а! Паспеюць,— адказаў Платон.

Усе ўтрох пайшлі ў рэўком. Слабое святло ў вокнах быўшай мяшчанскай управы, а цяпер рэвалюцыйнага кутка мястэчка, клала святляны нарыс акна на паламаныя платы гародчыка. Раз-поразу мігалася між акна чалавечая цень.

—  Падводчык ужо нарыхтаваўся якраз,— выказаўся Яўхім, калі яны падышлі да рэўкома,— і ў канцылярыю не хоча зайсці; неадступна стаіць ля каня ды вас чакае.

Яны прайшлі між невысокага росту ў зімовай шапцы і паўшубку, з пугаю ў руках, чалавека, які штосьці парадкаваў на возе.

—  Ці не вы паедзеце са мною? — запытаў ён, калі яны прайшлі ў двор і сталі паднімацца на ганак.

—  Зараз, зараз,— адазваўся Яўхім і прачыніў у рэўком дзверы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16