Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

У рэўкоме Платон з Лукашом засталі толькі прыезджага таварыша з Тамашом. Прысзджы сядзеў пры стале на зэдліку, а Тамаш тупаў па хаце. Чутно было знадворку, як яны вялі аб нечым гарачую гутарку, але перарвалі яе ў тую хвілю, калі прачыніліся дзверы.

—  Ну, вось і гатова. Зараз можна ехаць,— сустрэў увайшоўшых Платона, Лукаша і Яўхіма Тамаш.— А мы ўжо тут прачакаліся, думалі, што вы не прыйдзеце,— дадаў ён.

—  Дарэмна думалі,— адказаў Платон.

—  Ды не без рацыі,— уставіў Лукаш.— Платону зусім нельга ехаць.

—  Чаму? — эацікавіўся прыезджы таварыш.

—  А таму, што яго маці зусім хворая. На добры лад яго трэ было б замлніць другім. Я не ведаю, чаму і эта ён так у парта...

—    Выбачай, Лукаш,— пераняў Лукаша Платон,— раз ужо ўсё вырашака — значыць, голзс Рэвалюцыя не павінна цярпець ад таго, што ў мяне баліць што або ў сям'і якое няшчасце; мы мусім аддавацца ей да апошняй мажлівасці.

—    Я ведаю, толькі... у нас можна абысціся. Каб то які раптоўны выладак, калі ўсім трэба станавшца пал ружжо, галы. я разумею, не павінна быць ніякіх адгаворак... А ў нас справа ідзс ўсяго аб двух таварышах, каторых якраз ёсць мажлівасць выбраць, апрача цябе...

—    Не, годзе, Лукаш,— настойчива прамовіў Платон,— ты не разумеет сгановішча. Тут патрэбкы людзі, не як людзі, а найболей сталыя, цвёрдыя і шчырыя рэвалюцыянеры. Хто не можа расстацца з самотным жыццём, з яго патрзбамі, той не патрэбен на адказным месцы. Кожны момант ён можа здрадзщь, і ад гэтага пацерпіць агульная справа. Вось што, таварышы! — абярнуўся Платон да ўсіх — Я толькі аднаго прашу: няхай рэўком дапаможа маёй мацеры, калі з ею будзе кепска. Хоць пакуль бацька вернецца з абозу.

—    Тамаш. гэта я даручаю табе! — абярнуўся прыезджы таварыш да Тамаша.— Рэўком павінен узяць апеку над мацераю таварыша Гічкі. Таксама павінкы пасобіць і бацькам таварыша Лукаша. На тваю, Тамаш. адпаведнасць... А цяпер — пойдзем. хлопиы. Ужо позна, а нам трэба раніцаю быць у павеце.

Усе разам рушылі ў дзверы.

У павеце Платон дастаў назначэнне ў Горадню. Некалькі разоў камітэт партыі абгаварваў яго кандидатуру, то мерачыся даць працу ў валасным размаху, то ў павятовым. Перш пастанавіў паслаиь Платона ў Слонім, разам з Лукашом, а пасля гэта перарашыў і спыніўся на Горадні. Неластача работнікаў і вялікая патрэба ў іх заставілі камітэт пашкадаваць Платона для павета. Ды к гэтаму яшчэ прывёзшы яго таварыш даў пахвальны водзыў аб Платоне як разумным чалавеку і, галоўнае, як шчырым рэвалюцыянеру, адданым камунізму таварышу.

Атрымаўшы гэта назначэнне на другі дзень па прыездзе ў павет, Платон быў вельмі палішчаны гэтым высокім давер'ем да сябе з боку вышэйшае ўстановы партыі. Думкі і клопат аб хворай мацеры, з якімі ён выязджаў і аб чым несупынна паведваў схаўшым з ім таварышам. разрэдзіліся, аслабелі ў сваёй натужнасці і пачалі эгладжвацца. Платону сталі малявацца розныя планы яго наступнай работы, зарадзіліся вялікія казачныя самазаданні. Горадня з 1 'убернскім раэмахам работы, новая, амаль не начатая глеба для рэвалюцыйнага будаўніцтва, самы характар яго ў гарадскіх абставінах узнімалі Платона да натхнення. Ужо не было ніякага сумнення ў сваіх сілах і здольнасці. Шырокае поле абяцала выявіцца ўсёй яго шчырасйі, усяму пэнту і гарачнасці. для якіх малы быў размер местам ковае працы. Платон з усёй палкасцю хапіўся за сваё назначэнне, цешыўся і разам баяўся, каб якія-колечы староннія выпадкі не паперашкодзілі яму яго ажьшцявіць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16