Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

3 гэтас прычыны Платон на другі дзень пасля пастановы камітэта не дбаў ні аб чым, толькі о хутчэй выбраць усе належныя паперы і рушыіша ў дарогу. Не снедаўшы, пасля маласоннай, патрачанай на разважанне і планаванне лрадстаячае працы, але памятнай для яго ночы, Платон пабег у камітэт за мандатам. Каля дзвюх гадзін прамарудзіў там, пакуль сабраў патрэбныя подпісы. Пасля з мандатам пайшоў за харчамі і грашыма на дарогу. Дзеля гэтага таксама змарнаваў каля трох гадзін. Утаміўся, аслаб, пазлаваў на многіх і з многімі паагрызаўся.

Дынамічнасць, рухавасць, якія даходзілі ў яго да нервовасці, Платон хацеў бы перадаць кожнаму, з кім даводзілася яму мець справу. Ён разлічваў ноччу, што яму прыйдзецца патраціць на выбарку дакументаў і ўсяго іншага для камандзіроўкі, ну, гадзіны дзве — не болей. А тут аказалася страта цэлага дня! Гэта вельмі яго абурыла. Платон не хацеў сулакоіцца і казаў сам сабе: «Ну, я не так наладжу работу ў сябе! Яна пойдзе ў маім ведамстве, як машына. Дзе што намерыцца мітрэнжыць яе ход — тое выпеку агнём. Тут мусіць быць рэвалюцыйная рашучасць...»

Гэгу сваю самаўцеху Платон пераліў у настойную рашучасць, калі выведаў на станцыі чыгункі, што прапусціў цягнік, з якім меўся ехаць. Ён адышоў з эшелонам чырвонаармейцаў якраз у той час, калі Платон тырчэў за харчамі. «Навошта яны мне былі,— наракнуў Платон сам на сябе.— Гэта ж — ах! — шкурніцтвам пахне! Нельга мне гэтага... дараваць... Сказаць сорамна! Там кожная хвіліна дзесяткі жыццяў каштуе, а я тут за кавалак хлеба і фунт цукру дні трачу. Навошта ўсё гэта? Нашто тая валакіта? Два дні чакаць! Два дні — гэта ж вечнасць... Ці ж магчыма іх так карысна ўжыць, як то б я зрабіў у Горадні?»

Ад ахапіўшай яго зласлівасці Платон не мог крануцца з месца і з гадзіну стаяў на станцыі. Глядзеў то ў адзін, то ў другі каней чыгункі, кідаў узрокі за лес, за горы, змяраў запасныя пуці — усё шукаючы цягніка ці хоць бы дыму, які б сведчьгў, што гэты цягнік дзе-кольвечы гатуецца да адыходу, Некалькі разоў дапаўняўся ў каменданта станцыі, ці праўда, што чародны выйдзе толькі праз дзень. Змяраў у думках адлегласць да Горадні, думаючы пра коні... У гэткім неспакойлівым, парушаючым настроі Платон адыйюў ад усяго на свеце: як бы ўвссь свет жыў для яго ў Горадні — не той.

бач, што была на соткі вёрст ад яго, а ў той, дзе будзе ёи наладжваць свакі рэвалюцыйную працу. Каб у гэты момант хто асмеліўся сказаць Платону, што адна асоба наогул мала пасобіць у справе супольнай творчасці, то ён знарок, насу прошу філасофіі марксізма, крычаў бы настойна, што яго асоба як шчырага рэвалюцыянера не роўна другім. Сказаў бы і падмацаваў гэта многімі прыкладамі з свайго баі~атага жыцця...

К вечару, спусціўшы гадзіны тры пасля звароту са станцыі, Платон,латрошку супакоіўся. Усё роўна яго абурэнні траціліся задарма, як гаснуць іскры ў паветры. Колькі ні злуй, колькі ні нервуй — цягнік пойдзе толькі на другі дзень. «Як жа быць з гэтым часам?» — выявіў сабе Платон паспелую ўнутры, падбіваўшую яго на абурэнне, думку. I толькі крануўся таго, як яму будзе правеет вольным да ад'езду час, як раптам, быццам хтось жывасілам яму паднёс гэта, Платон ахапіўся ўспамінамі аб хворай манеры. Ён здрыгануўся ад гэтае балючае раптоўнасці, хапіўся рукамі за голаў і чуць не ўскрыкнуў — ні то ад сполаху за лёс мацеры, ні то ад радасці, што ў яго асталося столькі вольнага часу, каб можна было і наведаць яе. Як і што сталася з мацераю за гэтыя два дні? Ці выздаравела яна, ці яшчэ ляжыць хвораю? Калі ляжыць, то як там са жнівом? Пэўна, жыта пераспела, паклалася ды травіцца гавядаю? Каб жа бацька вярнуўся, то яшчэ б паўбяды, а то, можа, і яго няма. Што ж тады яна будзе рабіць? Hi аставацца ўдому, ні ехаць?

Гэтыя трывожныя пытанні вострымі мячамі праразалі Платонаву душу, як расплаўленае жалеза, капелькамі падалі ў яго сэрца. Хвіля ад хвілі ён трапятаўся ўсёй істотаю ад нейкага балючага ўздрыгу, натужваў думкі, кідаючы іх праз дваццаціпяцівярстовую адлегласць у сваё мястэчка і ловячы выабражэннем выгляд вобраза свае мацеры. А поруч з гэтым настойная, неўкантактоўная прага як найхутчэй аиынуцца каля яе гнала яго ў дарогу. Платону не ішло ў голаў ні аб ядзе, ні аб некаторых яшчэ не вырашаных справах, звязаных з яго назначэннем. Паспяшаючы, як перад трывогаю якою, ён аднёс паёк, атрыманы на дарогу, да Лукаша і, не хочучы пытаць падводы, пехам пусціўся дахаты.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16