Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Платон не ішоў, а бег усю дарогу. Не аглядаўс* назад, не лічыў слупоў ад_тэлеграфа. Уваходзіў у ляскі і пералескі, не прымячаў ні ценіо, ні дрэуцкугХпагьікаў фурманкі ці пешаходаў, бадай іх не заўважаў. Вёскі, якія стаялі пры гасцінцы, не прыкмячаліся яму. Праз увесь час, пачынаючы з павета, Платон бачыў перад сабою жоўты пясочак ці засохшую глшу гасцінца. Апусціўшы вочы, ён выбіраў гладчэйшыя мясціны і, як заведзены калаўротак, мянціў нагамі. Тулавам падаваўся ўперад і матаў праваю рукою, як бы разганяючы павегра, каб лягчэй было ісці, каб скараціць дарогу.

Часта дыхаў, але ўсё яшчэ недаволіўся скорасцю хады. Платон глядэеў на час, і яму кожная хвіліна здавалася днём, а то і больш.

Прайшоўшы палову дарогі, ён страціў каля дзвюх гадзін, а яму здавалася, што дарога адняла ў яго больш за паўдня. А чым бліжэй падыходзіў да свайго мястэчка, тым час здаваўся даўжэйшым, j руплівасць узмацоўвалася. Пачало паколваць у баку, і тысячамі іголак парола ў пяткі ног, па скронях твару беглі pari поту, убіраючы ў сябе пыл і робячы брудныя пасачкі на шчоках. Але Платон не зважаў, ды не мог ён зважаць, бо ўсе думкі прыбрала да сябе хада. і ім не было мажлівасці адвярнуцца на другое. Уперадзе яго, як маглі захапіць апушчаныя пад простым кутам вочы, стаяў вобраз мацеры, цёмны, невыразны, які бег ад яго, уцякаў і, уцякаючы, цягнуў яго за сабою.

Толькі на краі свайго мястэчка, пры карчме Міселя, а шэрай гадзіне Платон адняў ад зямлі вочы і агледзеўся, дзе і што ён. Toe, што нарэшце ён быў дома, зусім недалёчка ад хаты, усё ж не завесяліла яго і не слыніла ў разгоне. Платок спяшыў роўным тэмпам, дзівячы стрэчных мяшчан.

У пяць хвілін ён перайшоў Прадоўжную вуліцу і апынуўся каля хаты. Павярнуў у двор, акінуў яго поглядам, шукаючы адзнакаў бацькавага прыезду, і, не знайшоўшы іх, зразу ж спусціў гэта з думак і кінуўся ў дзверы.

Ужо ў сенцах Платон пачуў ажыўленую гутарку ў хаце. Яго сэрца забілася мацней і балючай; ахапіў жар, зараіліся страшныя мыслі. «ЦІ не янэе няшчасце з мацерай?» — мігам устала перад ім вострае жудаснае запытанне. Ён не чуў, як адчыніў дзверы ў хату і пераступіў парог.

—  Вось і Платон! Якраз у пору! — сустрэў яго гол ас Кандрата Плота.— А маці ўжо думала, што ты і не наведаеш.

Нскалькі жаночых галасоў падмацавалі яго словы.

—  Чаму, што? — запытаў Платон, шукаючы вачыма маці. Юзя, якая сядзела на палку ў запечку, раптам загаласіла наўзрыд.

—   Мама, мама, чаго вы? У чым рэч? Вам цяжка? Вы...
Даруйце, што не застаўся, я мусіў ехаць, я павщен быў ехаць...— кінуўся суцяшацъ. Платон.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16