Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Можа б, ты, Платонка, што-кольвечы зрабіў. Табе ж, мабыць, хлопцы гзтыя з Чырвонае Арміі знаёмыя? Такі-та ж ты лічышся камуністам, праз увесь час столькі папацярпеў, папахаваўся... Няўжо б нельга было б бацькам якое-колечы льготы зрабіць...

Платон якую хвіліну памаўчаў як бы дабіраючы словы да гутарк», пасля ўстаў з заслона і паважна замовіў:

—  Ведаеце што, бацькі? Я, можа б, і меў бы магчымасць што-кольвек зрабіць, але — я не хачу... Едуць усе — трэба і нам ехаць. Хто можа чым пасабіць — мусіць гэта зрабіць. Тут справа не чыя чужая, а свая. Наша еялянская, кроўная справа... Ды нельга, каб які-кольвечы Грышка ці Павал паказвалі пальцам увесь час ды казалі: «А чаму Пчка не паехаў? Чым ён лепшы нас?» Ехаць трэба ўсім. Толькі грамалою мы адаб'см ворага. Паны гэта ведаюць і трымакщца, дружцауВы не паедзеце,другія не паедуць; дык як жа тады быць? Пакінуць войска без абозу?.. 

Юрка ўважліва слухаў сына. Перш нездавальняюча ківаў галавою і раэводзіў рукамі, а пасля супакоіўся, удумаўся ў кожнае слова Платона і, відаць было па твары, пераканаўся ў праўдзе Платонавых слоў. Затое Юзя ніяк не хацела згадзіцпа з сынам і нервова, пакуль Платон казаў, пазірала на мужа, крывілася і памыкалася перабіць сына, і толькі Платон змоўк, як Юзя накінулася на яго:

— Ах, які ты ўжо шчыры стаў! Так і рымсціць, так і трасецца, каб не сысці са сцяжынкі. Падумаеш, дзякуй вялікі маеш за свае старанні... Цалюткі год хаваўся, на валаску ад смерці ліпеў, а тут капейкі ў хаце не было; бацьку даводзілася за пяцьдзесят вёрст у дарогу ездзіць, каб якую капейку зарабіць. А хіба хто ўвагу звярнуў ды памог? Дастанеш! А гэта вось, зноў: падышло жніво, трэба сабраць сёе-тое з поля — дык бяры і едзь немаведама куды... А гут — пераспявай на коласе; гінь, прападай... Каб ужо ды сам ты хаця быў пры хаце, а то ў кожную хвілю мусіш пакінуць нас. Падумай, гэта легка сказаць, а паспрабуй... Ды што казаць! Ты ўжо ў нас гэткі праведнік!.. Увесь век, толькі стаў на ногі, як усе за гэтым удараеш. Усё на кагосьці стараешея, бегаеш, ездзіш, як бы ў цябе нічога і нікога няма. Вось жа і Тамаш Яўсігнееў лічыцца сацыялістам, а паглядзі ты: і за палякамі спакойна жыў, і цялер... устроіць так, што ні ў абоз не паедзе, ні, крый чаго, з Маргоў не ўцячэ. Бо, вядома, дбайны...

Раззлаваўшыся як след, Юзя не магла далей казаць і, абарваўшы гутарку, павярнулася да свае работы. Юрка маўчаў і пазіраў у акно.

—  Не гарачыцеся толькі, мама,— тым жа роўным, спакойлівым голасам, падышоўшы да печы, пачаў Платон,— вы мне праз дзесяць, калі не болей, гадоў даеце свае рады. I прыномніце, ці хоць бы раз яны падыходзілі да ладу. Так і цяпер. Нельга так разважаць, кажу я. Не паказвайце на другіх. Тамаш Яўсігнесў тут ні пры чым. Ён адно — а я другое. Хай сабе ён робіць па-свойму.

Бачачы настойлівасць сына, Юзя захацела спагнаиь злосць на мужу.

—  То ты ж чаго маўчыш? — абярнулася яна да Юркі.— Пэўна, ужо і гатоў ехаць? Угаварыўся...

Юрка адвярнуўся ад акна, сур'ёзным поглядам абвёў жонку і цвёрда выказаў:

—  Так. 'і'акі я мушу ехаць... Калі трэба то іртба. Платон праўду кажа. Не паеду я, не паедзе другі — дык што тады? Наша павіннасць памагчы ім. Можа не памагчы Ігнасць ці Саўка — ім паны лепш, а нам г>та кроўная справа.

Юрка паказаў пальцамі на Платона:

—    Яны, глядзі, не толькі для сябе робяць, a і для нас... Пан — вораг іх і вораг наш.

—    Падумаеш! Дабра табе нарабілі! Вось паскубаюць, толькі ў гэтым іх дабро.

—    Ша-а, Юзя, маўчы,— пераняў Юрка жонку.— Ужо, сапраўды, ты вельмі вырасціла свой язык. Раз трэба ехаць — то трэба. Панам ездзілі, чаму ж нашым адмаўляцца! Усё ж выбавілі нас. Мала мы панайярпслі? Колькі ты сама наплакала!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16