Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   Выбавяць... Выбавяць... Так выбавяць, што ворагам закажам.

—   Кіньце, маці,— усур'ёз пераняў мацеру Платон,— ці не брыдка плявузгаць ліха ведае што!

Юзя змоўкла і нервова зачасціла стукаць сечкаю на лаве. Юрка, не зважаючы на злосць жонкі, падышоў да Платона і пачаў радзіцца наконт таго, як і што заутра збірацца ў дарогу.

—   Я думаю, сынок, нас далека не пагоняць. Немагчыма ж, каб я, стары, да Варшавы ехаў. Вось мо толькі да Вільні правядом і вернемся. Дык, я думаю, вазьму гэтыя старэнькія калёсы з парадам, палажу палукашак — і добра будзе... Як ты кажаш?

—   Ды ўжо, вядома, якольвечы, як магчыма!.. Хто ведае, як там будзе,— адказаў Платон,— можа, праведзіцё да Вільні, мо і таго бліжэй. Толькі раз выходзіцца, то трэба...  

Платон не даказаў: падышоўшы да акна, Пiлiп Хрэн пераняў яго воклікам:                                                                      

—  Ці ты дома, Платон? А я ўжо каторы раз наведваю і ўсё не застаю цябе ў хаце.

—     Чаго ён ужо пляцецца сюды? — сказала нездаволена Юзя.— Пэўна, да цябе, Платон. Прыяцель вялікі знайшоўся... Ты адно, сынок, не зважай на яго. Паддобрывацца будзе.

—Гледзячы што будзе казаць!

—Хоць бы што,— буркнула Юзя...

Піліп увайшоў у хату. Яго шырокі, аброслы барадою і бакамі твар, з вузкім вострым носам і сінімі вачыма, насупярэч за ўсю дашняму вясёламу погляду, быў спакойна, наваг крыху сур'ёзна настроены. Агледзеўшы хату і прывітаўшыся, ён адразу не мог перайсці да гутаркі і хвіліны са дзве прастаяў моўчкі. Але ад гэтага стала яму няёмка, бо і Платон, і Юрка, і нават Юзя здзіўлена глядзелі на яго, чакаючы, што будзе казаць.

—    Я, ведаеце, суседзі, да Платона прыйшоў,— пачаў Піліп, стоячы на адным месцы,— справа гэткая, што хоцькі ты тапіся...

—    Ідзі прысядзь, Піліп... А то стаў у парозе, як які незнаемы, і стаіць,— пазваў Юрка.

—   Дзякую,— адказаў Піліп і прысеў на лаўцы ў мыцельніку.

—   Я прыйшоў, ведаеце, прасіць Платона, ці не мог бы ён як-кольвечы памагчы мне,— нерашуча замовіў Піліп.

—   У чым? — запытаў Платон.

—   Ай, у чым...— Піліп пачухаў бараду.— Ды ўсё ў гэтым абозе. Ладумаў, браток, забяруць коней, а тут і сена пранадзе, і збожжа некаму з поля сабраць, як з хлопцам паеду... Дома — адна хворая жонка з двума малымі. Што ж яна магчыме зрабіць? Проста бяда! Як скаэалі мне, каб назаўтра збіраўся, дык праз цэлы дзекь рукі не падымаюцца... Вось давай, думаю, забягу да Платона, няўжо ж такі ён не пасобіць мне. Такі-та ж ён у начальстве. Га, Платон? — ліслівым голасам залытаў Піліп.

Платон засмяяўся.

—   Што смясшся? Пэўна, здзівіўся, што да цябе звярнуўся з просьбаю. Мабыць, успомніў нашу сварку пры немцах? Забудзь, братка. Мала што тады было. Дурасць нейкая была запала ў голаў... А каб тэта я за што іншае — павер, што не! Я ніколі на сацыялістаў не даносіў знарок і цяпер бальшавікоў шаную... Гэга ж куды лепей за наганы паноў. Свае... Ты, Тамаш Яўгеыеў, Хаімаў хлопец — усё ж свае. Век звекавалі ў суседзях...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16