Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Юрка закурыў люльку і паважна смактаў яе, пускаючы дым, як з коміна. Спакойная міна яго, здавалася, адбівала сабою гэткі ж спакой у яго нутры. Toe, што ў вуснах Піліпа лічылася суседствам, калісьці добра давалася ў знак Юрку. Го-о, каб то на другога — ён бы ў хату не пусціў Піліпа. Юрка ж быў чалавекам мяккім і дабрадушным. Калі хто яго крыўдзіў, то ён не больш гадзіны трымаў у сябе злосць на крыўдзіцеля, а пасля зразу дараваў крыўду i адыходзіў сэрцам. А калі прасіў прабачэння, то таму Юрка не толькі дараваў, нават і шкадаваў яго. Піліп мала таго, што не перапрашаў за частыя крыуды Юрку, а як бы знарок час ад часу аднаўляў іх. Але варта было стрэцца Юрку з Піліпам на другі дзень пасля ўцёку палякаў і пачуць ад яго мяккае слова, як Юрка налалову дараваў яму сваю крыўду. Цяпер жа вось, калі^ Піліп зайшоў у хату і гэткім пакорліваліслівым голасам пачаў сваю гутарку, Юрка сядзеў і думаў: «Усё ж Піліп — чалавек як чалавек. Мала што калі здуру зрабіў! Ці ж варта злаваць на яго». I Юрку захацелася, каб сын не адказаў у просьбе Піліпу. Што ён багаты, што паехаць у фурманку для Піліпа нічога няўтратна, бо і жонка яго не так ужо хворая, і малыя дзеці не так ужо малыя,— гэта усё было дарма і незаўважна для Юркі. Так пакорліва ўжо просіць Піліа! Юрка з цікавасцю аглянуўся на сына, чакаючы, што ён адкажа Піліпу.

Юрку лісціла за Платона, за яго становішча, і хацелася бачыць, наколькі ён мае вагу зрабіць ці не зрабіць тое ці іншае. Паказаць Піліпу дабрату — то б сведчыла, што ён залежыць ад Платона. Калісьці, гадоў пяць назад, Платон быў у Піліпа самым зненавісным чалавекам. Дзе след, а дзе не след, Піліп яго лаяў, выдаваў, паскудзіў і абяцаў розныя кары. Хай жа цяпер пераканаецца, як апасліва бывае займаздароў, без дай прычыны ганьбіць чалавека.

—  Не, дзядзька, я вам нічога не пасоблю,— адазваўся Платон, калі Піліп кончыў— Я, па-першае, мушу выпаўняць прыказ старшага вайсковага начальства, а па-другое, я вось і роднага бацьку выпраўляю. Я гляджу так: калі вы мусілі, а не — то і вольна памагалі палякам, то не павінны адказвацца рабіць дапамогу і нашым, тым болей што вы гэта можаце зрабіць: маеце пару коней, маеце сына...

Юрку як бы стала няёмка, што сын так проста І адкрыта вьжазаўся перад Піліпам, і ён адвярнуўся ў акно.

— Няўжо-такі ты напраўду не паможаш нічога бацьку? — хітра  падышоў Піліп.— Мне ўсё ж такі думаецца, што ты бацьку выбавіш... Вунь я бачу Мікіту Брушку, той мне хваліўся, што яго сын     Паўлусь, бач, зрабіў так, што не паедзе ні ён, ні яго брат. Паўлусь прыпісаў іх да рэўкома і так затрымаў. Пэўна, і ты бацьку выбавіш... Што б табе заадно і мяне! Га, Платон? Я б за гэта табе  аддзякаваў удвойчы. Хоць бы аднаго каня заставіць...

- Да што ты, Піліп,— азвалася дасюль маўчаўшая Юзя,— ён у нас да таго верны служака, што і на ногаць не хоча ў свой бок перадаць. Навошта дарэмна казаць. Друпя, глядзі, вунь... зямлі нзбяруць, і кароў, і ўсякая ўсячына.

—  Вось ты хаця маўчы,— пераняў жонку Юрка.— Мала хто як вядзе сябе. У Платона свае разумение. Ужо б, пэўна, ён зрабіў бы што-небудзь Пілшу, а бачыш, нелыа, значьшь...

Підіп ліхамысна скрывіў міку, пачасаў патыліцу і адказаў:

—  Тут, мабыць, не што іншае, як аддзяка мне за ранейшае. Што ж, нечага рабіць — выбачайие! — Піліп падняўся.— Гэткі ўжо свет цяпер: хто дужшы — той прутшы. Прыйшлі бальшавікі — ваш верх. Але яшчэ невядома, чым кончыцца...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16