Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

      Прашу не абражаць Савецкае ўлады,— перабіў раззлавана Платон,— яна прыйшла не прыгнятаць, а вьпваляць бедных люазей і іх краіну. 1 лаяць яе я не дазволю...— Платон знізіў голас.— Трэба вам, дзядзька, зразумець, што тут не гандаль які вядзецца, а аддаецца павіннасць агульнай справе. Чаго ж ухіляцца ад гэтае павіннасці...

—  Н-ну-у-у, як разумеет!

Піліп выйшаў з хаты. За ім услед — Юрка.

—   Вось бачыш, ніякага сораму не мае,— адазвалася Юзя,— здавалася б, і ў вочы брыдка паказацца, а то-та ж — прыйшоў, як нібыта той. Пасоб, памажы...

—   У тым-то і рэч. А станься бацька ўдому, дык тады пальцамі затыкаюць. I цяпер вось што гавораць. Думае, што я помшчуся, калі не раблю таго, чаго яму хочацца, а бацьку застаўлю дома... Хітрыя, кулаччо!..

Юзя змоўкла. Платон задуменна прайшоў некалькі разоў па хаце і пасля выйшаў на двор.

На вуліцы стаяў гоман і беганіна. Каля суседняй хаты сабралася грамадка мяшчан, якія пільна і клапатліва разважалі пытанне з фурманкамі. Раптоўнасць гэтае прыгоды вельмі занепакоіла ўсіх.

Кожны выказваў свае погляды на трапленае і намячаў выйсце. Угледзеўшы Платона, некалькі чалавек з грамадкі звярнуліся да яго з запытаннем:

—  Платон, ці нелыа было б прасіць у цябе заступніцтва?

—   Не, мужчынкі, тут я ўжо вам не пасаблю нічога. Прыйдзецца ехаць. Пасобце Чырвонай Арміі. Гэта ваша павіннасць для саміх сябе...

—   Гэ, яго бацька астаецца, яму няма чаго непакоіцца,— улікнуў адзін з грамадкі.

Некалькі чалавек падмацавала яго голасным «Але, але! Што ж дзіўнага!».

Платон нездаволена махнуў рукою і вярнуўся ў хату.

Назаўгра Гічкава сям'я прачнулася ранняй раніцаю. Юрка пачаў збірацца ў дарогу. Платон яму пасабляў. Юзя ўвіхалася каля печы, каб згатаваць снеданне. Праз ноч яна адышла ад злосці і прымірылася :і пастановаю мужа і сына не адпрошвацца ад падводы. Не прыходзілі ў голаў думкі, каб яшчэ паспрабаваць угаварьшь сына заставіць Юрку дома. Юзя ведала нораў аднаго і другога і лічыла дарэмным пачынаць усякую гутарку: «насталі — то зробяць».

Юзю непакоіла адно — не застацца б ёй і без Платона. Яна, як і большасць мяшчан, не верыла ў цвёрдасць становішча. Што ж будзе, калі яна застанецца адна? Юзі хацелася абгаварыць гэта пытанне пры мужу і пры сыне, Ходзячы каля печы і гатуючы снеданне, яна разпоразу пазірала ў акно, каб упэўніцца, ці ў двары мужчыны. На вуліцы чуўся крык і суятня. Хаця б не пагналі раптоўна, не даўшы якраз сабрацца? Каб гэтага не здарылася, Юзя рашыла мужчын зазвааь у хату.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16