Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Юрка, Платон, дакуль вы там не ўходзіцеся? Ідзеце ў хату, зараз снеданне будзе,— пагукала яна.

Мужчыны ўвайшлі.

—  Вось што, родныя мае,— абярнулася да іх Юзя,— час ідэе, а мы ж яшчэ не парадзіліся нават, як будзе хата? Адзін едзе зараз, а другі — у кожную хвіліну таксама можа пакінуць мяне. Дайце абгаворым, што прыйдзециа мне рабіць?

Юрка прысеў каля стала і, падумаўшы, адказаў:

—  Што ж я! — я нічога! Няхай Платон кажа. Калі я паеду — пэўна, ён тут магчыме застацца... Чуеш, сынок? Дапіедзіш ты хаты і мацеры?

Платон унэўнена адказаў:

—  Трэба будзе.

—  Ну, а калі самога пагоняць куды? — запыталася Юзя.

—  Нічога. Тады рэўком пасобіць... не бядуйце.

—  Ой, глядзі, Платонка. Ты дарзмка так запэўняеш,— сумелася Юзя.— Паедзеш куды, а мне — пропадам прападай.

—  Не бойиеся, маці, я не дам прапасці... Ну, давайце снедаць, ды трэба бацьку ехаць,— каб не зацягваиь каразлівае гутаркі, папрасіў Платон.

Юзя паслухна падала на стол снеданне, а сама задуменна выйшла ў сені. Юрка з Платонам пачалі есцi.

Паснедаўшы, Платон з бацькам паехалі да рэўкома. На вуліцы і на рынку пакуль не відаць было ніводнае фурманкі. Яны пад'ехалі да будынка рэўкома і прыпыніліся. Юрка застаўся на возе, а Платон пайшоў у канцылярыю.

—  Ну, як з фурманкамі? Збіраюцца?

—  Пакуль не відаць... Толькі вунь мой бацька стаіць. Яны нрайшлі ў асобны пакой і населі каля стала.

—  Старается ты, Платон, як я бачу— іранічна выказаў Тамаш.

—  Чаму? — здзівіўся насур'ёз Платон.     

—  А вось бацьку першым выпраўляеш. Пэўна, хочаш паказаць гэтым, што...

—  Выбачай, браце... Я гляджу так, што тут не павінна быць ніякіх льготаў. Не пусціш ты свайго бацькі, не пушчу я — тады што выйдзе? Кожкы будзе пальцам паказваць на нас, кажучы: «Вось табе раўнапраўе і свабода». Не, брат, нам патрэбна другім прыклад даваць. А то вось ужо ўчора да мяне прыходзіў адзін сусед і прасіў, каб я пасобіў яму застацца і не паехаць. I калі я сказаў, што я і бацьку выпраўлю. дык ён, думаеш, паверыў? Хай жа бачыць, што я ў абавязках да справы не знаходжу розніцы між бацькам і чужым.

—      А ты думаеш, што гэта пасобіць? Нічога! Усё роўна будуць казаць усякія плёткі. Кулаччо — ласне яно паверыць у тваю шчырасць? Не думай,— адказаў Тамаш.— Куды табе раўняцца? Твой бацька стары, маці старая... я б, ведаеш, не радзіў бы справаджаць бацьку ў фурманку. Мала што можа трапіцца ў дарозе, а ад гэтага...

Платон крыху задумаўся і памаўчаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16