Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Ведаеш, Тамуля, я ўсё-ткі не магу гэтага зрабіць,— адказаў ён,— трэба пасабляць чым мага. Ідэю трэба ажыццяўляць і, ажыццяўляючы, даваць прыклады другім... Вось паглядзі ты...

Платон спыніўся, не ведаючы, выказаць ці не перад таварышам чутае аб ім. «Скажу, што ж дрэннага ў гым»,— парашыў ён. Але паспеў адчыніць рот, як Тамаш яго напярэдзіў, улавіўшы Платонаў намер:

—   Ну, ну, кажы. Што ты спыніўся?

—   Ды тут, бач, нічога такога няма. Я хацеў толькі сказаць, што... ужо ходзяць чуткі, нібыта Паўлусь Брушка вызваліў ад фурманкі не толькі бацьку, a і дзядзьку.

—   Чу-ткі-ы? Ласне гэта на карысиь справе? Чорт яго ведае, гэтага Паўлуся. Як ён не можа нічога цинком зрабіць. Ды, галоўнае, і дзядзьку! В я лома, што так нельга. Гэта ж сапраўдны кулак,— занедаволіўся Тамаш.

—   Ну, вось бачыш...

Платон не даказаў. Стук у дзверы каморкі, дзе ён сядзеў з Тамашом, перабіў іх гутарку. Платон ускочыў з месца і адчыніў дзверы. За дзвярыма стаяў яго бацька.

—   Што ж ты так засядзеўся тут,— дакорліва сказаў Юрка,— я чакаю-чакаю, а цябе няма. Трэ было б яшчэ парадзіцца аб сім аб тым перад ад'ездам, а ты тут увесь час прасядзеў...

—   Дык давайце,— згадзіўся Платон.

—   Куды там давайце. Ужо людзі паехалі. Я забег сказаць, што і я еду...

Яны ўдваіх, пакінуўшы Тамаша, выйшлі з рэўкома на пляц. На пляцы ўжо стаяў цэлы кірмаш фурманак. Грамадкамі між вазоў, паадзяватыя ў дарогу, з клумкамі стаялі мяшчане. У напрамку павятовага шляху адмячаўся руплівы pyx. 3-за мястэчка з боку таго ж самага шляху даносіўся заціхаючы спеў войска.

—   Бацька,— абярнуўся Платон да бацькі,— ты далека не едзь. Правядзі да Слоніма і варочайся Адпрасіся — ты ж стары...

—   Ды ўжо там убачым. Буду старацца праз дзён пяць вярнуцца. А вось ты тут... Не оакінь, нябожа, мацеры; яна адна прападзе, у выпалку чаго. Не пакідай яе... Наймеце якіх пару жанцоў і сажнеце жыта, пакуль я вярнуся,— парадзіў Юрка.

Ён хацеў яшчэ дапамянуць нешта наконт гумна, але ззаду падалі крык:

—  Займай чаргу, стары!

Юрка ўзяў каня пад аброць і ўехаў у агульную чаргу.

Платон стаў на ўзгорку збоку і глядзеў усцяж шляху, па якім, мо на дзве вярсты ирацягам, шэраю вужакаю віліся пад воды. Густы слуп пылу, каламуцячы паветра, паднімаўся ўгару. Першыя два дні пасля ад'езду бацькі Платон настолькі быў захоплены работаю ў рэўкоме, што дахаты паказваўся не больш як на дзесяць хвілін, каб перакусіць, і зноў зараз жа варочаўся ў рэўком. Юзя гневалася на яго, злавала, што ён зусім пакінуў гаспадарку і забыў пра яе, свету не бачыць за рэўкомам.

—   Хай бы ты, сынок, хоць часіну аддаў для мяне: трэба ж парадзіцца, трэба агледзецца. Ты ж мусіш за гаспадара ў хаце быць — бацькі няма. А табе, як чужому, няма ні мацеры, ні дому. Гэта ж трэба так моцна ўесціся ў свае гэта бальшавіцтва. То ж свет мо не бачыў такіх шчырых і заўзятых служакаў, як ты. Няўжо табе трэба больш, як усім. Няўжо цябе царом зробяць, калі ты так будзеш старацца...

—   Маці, маўчы,— на хаду закідаў Платон,— мне трэба не больш, як усім. Мне нават зусім нічога не трэба. Я мушу аддаць, што магу, той думцы, якая арудуе мною ўсё жыццё.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16