Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Ах, які ты ўпарты, сынок! — пускала Юзя ўдагон Платону. Але Платон ужо не слухаў. Трэ было пасняшаць у рэўком І

абгаварыць там пытанне аб арганізацыі ўлады па ўсяму раёну.

Чырвоная Армія праз кожную гадзіну аслабаняла ўсё новыя абшары краю. У кожную вёску трэ было пасылаць, хоць па два чалавекі. A іх было так мала. Шмат выдзяляла работнікаў Чырвоная Армія, але трэба было кожнага намеціць, куды пасылаць, на якое месца назначыць, каб ён адпавядаў яму.

Да позняе ночы цягнуліся пасяджэнні, натужныя, нервовыя. Платон слабеў, таміўся і, вярнуўшыся ўночы, хутка еў і кідаўся ў пасцель.

Толькі на чацвёрты дзень як быццам бы гарачка крыху спала, і Платон, пасядзеўшы ў рэўкоме да абеду, пайшоў дахаты. Ён ужо не думаў вярнуцца ў рэўком, а рашыў другую палову дня застацца ў доме, адпачыць і разам абгаварыць з мацераю дамашнія справы, «Ды, к гэтаму,— думаў ён ідучы,— павінен бацька хутка вярнуцца. Не мусіць жа ён ехаць бясконца... Падвязе вярстоў за сто, а там ужо зменяць другія. Яно б хай бы сабе ехаў і далей, толькі стары замучыцца ў доўгай дарозе. А тут яшчэ гэта жнітво... Сапраўды, што ж маці зробіць, калі мне прыйдзецца куды выехаць!»

Прыйшоўшы дадому, Платон мацеры не застаў: яна незадоўга перад абедам пайшла ў жытні палетак патядзець, у якім становішчы жыта. Платон сам знайшоў яду, паабедаў і сабраўся прылегчы. Але толькі ён паспеў разуцца, як знадворку пачуў гутарку. Ён барзджэй назад усцягнуў боты на ногі і пабег да акна. У сенцы якраз уходзіла маці і стораж рэўкома, Яўхім.

—   Навошта ён вам? Дайце хаця паабедаць вольна,— казала рассерджаным голасам Юзя.

—   Я не ведаю нічога. Мяне паслалі, і я прыйшоў. Пільна патрабуюць,— адказаў Яўхім.

«Што за ліха! Навошта я ім? — йадумаў Платон, абярнуўшыся да дзвярэй і чакаючы ўваходу Яўхіма.— Нядаўна нікога не было, а гэта вось наспела: дыхнуць не могуць без мяне. Галава трашчыць — a і гадзіны нельга супачыць...»

—   На, вось ты мо даўно не бачыўся, дык маеш,— пераступаючы парог і паказваючы на Яўхіма, які ішоў следам, злосна выказала Юзя.— Чаго такі табе так пільна патрэбна там быць? Ласне ты даўн о ўжо ўдому?

—   Чакайце-э... толькі, маці...

Платон узяў ад Яўхіма запіску, прачытаў і ўголас выказаў:

—  Што за прымха! Надало яму прыехаць. Тут ужо нечым пахне. Пэўна, якое-кольвечы экстраннае здарэнне. Ну, ідзіце, дзядзька, скажыце, што я зараз прыйду,— прамовіў ён да Яўхіма.

Яўхім павярнуўся і выйшаў з хаты.

—  .'Ііто гэта там? Якая такая справа, што ажио падаслалі? — паці<авілася Юзя і, пакруціўшы нездаволена галавою, дадала: — Вунь, людзі ўжо жнуць. I наша жыта ажио шамціць — спелае. Трэба жаць, а то колькі яго ёсць і тое гатова прапасці.

Яна з хвіліну памаўчала.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16