Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   А ў мяне, на бяду, штосьці так начало калоць у баку, што сагнуцца нельга... Платонка, няхай бы ты як-кольвечы выпрасіўся на дзень ды справіўся з жанцамі... Няўжо там не абыдуцца і дня без цябе. Га?.. Ты ж і так...

—   Добра, добра... Я гэта пастараюся зрабіць... можа, заутра ўранку...

—   Заутра?! Чаму ж ты так кажаш? Чаму заўтра? Жанцоў сягоння трэба заладзіць, каб заутра ўжо ўпэўненым быць... А то яшчэ дзень-другі — і жыта перастаіць, паломіцца, асыплецца... Ты зайдзі вось зараз да Міхаліны і да Алены і папрасі іх...

—   Не, не. Цяпер я не магу. Я вечарам толькі вярнуся з рэўкома.

—   3 рэўкома... Ай, гэты мне твой рэўком омегам вылазіць,— чуць не ў крык вымавіла Юзя і хутка кінулася ў сені, сярдзіта стукнуўшы дзвярыма.— Ты і бацьку выправіў, як у пекла... Паўлусь, нябось, хоць таксама рэўкомец, а глядзі, вунь бацьку дома затрымаў... Тамаш таксама! — крычала яна ў сенцах.

Платон моўчкі абышоў мацерын крык і паспешна панёсся ў рэўком.

      Таварыш Гiчка, вы няшчыра адносіцеся да справы, дазвольцс вам сказаць,— сустрэў Платона прыезджы з навета таварыш.—Мы ўжо вас чакаем болей паўгадзіны. Ведаеце, што справы не чакаюць. Платон ускіпеў ад злосці і перш хацеў падаць адпаведную спрэчку за незаслужаную вымову, але ў рашучую хвіліну стрымаўся і змаўчаў.

—   Ужо ўсе? — запытаў у Тамаша той жа таварыш з павета.— Можа, можна пачынаць?

—   Яшчэ няма Паўлуся Брушкі,— адказаў Тамаш,— але ён павінен скора прыйсці, так што чакаць далей не варта.

Усе — было каля дзесяці чалавек — перамясціліся да стала, паціснуліся шчыльна адзін к другому і настаражыліся слухаць, што скажа прыезджы таварыш. Платон, абражаны раней, сеў з краю і штосьці думаў асабістае.

—  Таварышы! — пачаў прыезджы таварыш.— Мяне прыслалі з павета да вас, каб я тут зрабіў мабілізайыю таварышаў. У вас на мястзчка многа сілаў не патрабуецца, між тым вакол вялікая патрэба ў людзях. Не хватае людзей у павятовыя рэўкомы і рэўкомы многіх мястэчак і гарадкоў. 3 цэнтра націскаюць, каб давалі людзей... Вось на пасяджэнні павятовага камітзта і рашано забраць ад вас хоць бы двух чалавек. Ну, што вы скажаце на гэта?

Нейкі час ніхто не адазваўся. Толькі падазрона адзін на другога паглядзелі. Пасля, каб згладзіць няёмкасць, Тамаш спакойлівым голасам падаў:

—   Калі, то аднаго таварыша, дваіх ніяк няможна. У нас таксама шмат работы.

—   У вас жа вось цэлая капэла людзей! — выказаўся прыезджы таварыш.— Што вам тут усім рабіць? Вы забываеце, таварыш, што Беларусь не месціцца ў адным вашым мястэчку. Тут вы трымаеце столькі лішніх людзей, што трэба дзіву давацца, ды яшчэ супярэчыце мабілізацыі двгаюрышаўД гутаркі не павінна быць — двух таварьпиау я мушууШхь з сабою абавязкова.   Рашучасць, з якока здзаў . Таварьіш, ясна сведчыла, што рашэнне ўзяць з мястэчка Маргі двух чалавек было цвёрдым. Было дарэмна адгаварвацца і супярэчыць. Тут ішла рэч аб пастанове камітэта, аб справах рэвалюцыі. Гэта адчулі ўсе як адзін і моўчкі выказвалі згоду адпусціць дваіх. Але каго? Прапанаваць другога, таго ці іншага, ніводзін не хацеў. Усе чакалі прапазіцыі з боку прыезджага таварыша...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16