Больш за ўсiх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Калі йлагону пераступіў парог хаты, то пачуў такую гутарку бацькоў:

—  Дыхнуць вольна немагчыма. Што тут чаўпецца — сам чорт нагу зломіць... Толькі збавіліся ад адиых, як — на табе, другія,— паціскаючы плячыма ды ківаючы галавою, недаволіўся Юрка,, Плахоыаў бацька.

Юзя, маці Платона і гаспадыня ў хаце, крышыла ў запечку зелле і раз-поразу падмацоўвала словы мужа:

—  Але, але! Дай жа ты рады! Баламуціца нейкая, а не жыццё. Дыхнуць не даюць.

I Юрка, і Юзя так удаліся ў гутарку, што і не заўважылі сына; нават не паглядзел! ў дзверы, калі Платон увайшоў і стаў каля вушака.

—  Тэта ж проста хоць гвалт крычы. Падумаць, жартачкі! Кіньрыш хату, гаспадарку і едзь немаведама куды... Наліха нам здалася тая Варшава! Хай бы яна згарэла там з панамі разам! Блізкі свет! Папробуй даехаць. Касцей не вернеш! Каб гэта яшчэ Платон быў вольны, то паслаў бы яго, а то і ён жа прывязаны тут...

Юрка міжвольна адвярнуўся'на дзверы і нібы жахнуўся Платон:                           

A-a-a... I ты ў хаце? Якім жа чынам увайшоў, што мы і не чулі? — запытаў ён сына.— Хіба ты, Юзя, яго прымеціла, ды мне нічога не сказала? — абярнуўся Юрка да жонкі.

—  Н-не-э, я і сама не заўважыла. Чула, як бы нехта стукнуў, але, думаю сабе, мала што, мо вецер дзвярыма... Цьфу, прымха нейкая! — здзівілася Юзя.

Платон, пасмейваючыся, падышоў да стала і прысеў на ўслоне.

—   У чым гэта рэч! Гэтак загаварыліся, што і мяне не заўважылі? — абярнуўся ён з запытаннем да бацькоў

—   Х-ха-і...— у адзін голас памкнуліся казаць абое з бацьюў, але Юрка спыніўся і пераняў жонку:

—  Ты маўчы, Юзя, дай мне сказаць.

—   Чаму мне маўчаць? Я таксама пакуль магу казаць... Яшчэ язык не адсох,— вырачылася Юзя на мужа.

—   Не адсох, не адсох... Залапатала-а!..— засердзіўся Юрка.— Высахне, калі не высах. Уся ссохнеш... Абое пасохнем... Не адсох, не адсох.

—   Ша-ша, бацька, не сварыцеся! — псраняў бацькоў Платон.— Кажыце, у чым справа?..

—   У чым справа! Ды ты, пэўна, ведаеш і сам. Чуў, нябось, сынок? Га?

—  Што-о. што-о?

- Лiха ведае што! — Вунь толечкі што прыходзіў Майсей і

вялеў заутра ж збірацца ў падводы... 3 гэтым вось палком... На Варшаву, кажа. Ці чуў тое? Гэта ж ліхяіведама навошта здалося... Маеш біткуьдык мусіш і яв страціць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16