На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   Што, едзеце, мужчыны? — пацікавіўся Шмуйла.

—   Так, пара, коні досыць супачылі і папасвіліся. А нам трэба к раніцы быць у Сажным. Пойдзем, браткі,— адказаў адзін з сялян.

I ўсе яны выйшлі з хаты. За імі ў стадолу, запаліўшы свірэлку, выйшаў і хлапец Шмуйлы. Скрып дзвярэй і пацягаўшае з стадолы халоднае, пахнучае гноем паветра напоўнілі карчму.

—  Зачыняйце хугчэй! — гукнуў Шмуйла.— Дроў лішніх няма, павінна быць дорага цяпло.

I потым загутарыў ні то з сабою, ні то з Грэбенямі:

—   Hi дроў няма, нічога няма. Знішчылі, агалілі край уканец. Як ток зрабілі. Каб тут і колькі было ўсякага дабра, дык выкрадуць, выхапаюць. Жарты — цэлых шэсць гадоў кішчыць — то і зямлю можна раскрасці ўсю. Адзін прыйдзе — бярэ сабе, сцягае, другі прыйдзе — бярэ далей і вязе к сабе, трэці і дзесяты — бяруць і бяруць... А аддаць — ніхто.

—   Кепска, кажаш, Шмуйла? — перабіў Гарасім.

—   Яшчэ як, браток, дрэнна, выказаць нельга. Можа, прыглядаліся, ідучы дарогаю: слупы павернуты, дрот валяецца... Так і на ўсяму краю — усё павернута і ўсё валяецца... Сапраўды кажучы — валяецца толькі тое, што нікому не трэба, як не вартае. Усё тое, што мела хоць малую цану, падабрана нашымі «лрыяцелямі» немцамі, палякамі, балахоўцамі і чорт іх ведае кім. Падабрана і падчышчана як належыць.

—   Усюды гэтак, усюды адны руіны,— загаварыў Несцер.— Вось я еду з Украіны, і каб вы бачылі толькі, што там робіцца: маеты паўзрываны, чыгункі папсаваны, вёскі папалены...

—   Так, вядома... Але ж у нас гэта зроблена куды мудрэй. Там прайшлі раз-два, і толькі. А ў нас тут — несціхана шэсць гадоў тое і рабілі, што бралі. шукалі, даставалі і звозілі. Проста сэрца рвецца на кавалачкі, калі паглядзіш на край, якім ён стаўся...

—   1 якім бы мог стаць, каб яго пакінулі ў спакоі і аддалі людзям на адбудову,— уставіў Гарасім.

—  Во-во, і я хацеў гэта сказаць,— падхапіў Шмуйла.

— А я бачу, што гаспадар карчмы ненарокам любіць наш край, хоць, здаецца, і народны ён яму,— няемсла праказаў Несцер, баючыся, каб гэтым не пакрыўдзіць Шмуйлу.

Але той накат і намёку не даў на крыўду: наадварот, гэта яго вызвала на выказ тых думак, якія, бадай, ці былі б ім выказаны без

Несцеравых слоў.

— Братка ты мой,— поўным шчырасці голасам завёў Шмуйла,— ш ж можна наш край не любіць? Дзе ж ты найдзеш лепшых, спакайкейшых і працавіценшых людзей? Дзе ты сустрэнеш выгляд лепшы, дабрату большую? Праўда, я родам не згэтуль, але, дзякуй Богу, жыву тут болей трыццаці гадоў. Ці ж нельга прывыкнуць і парадніцца? Я ўжо пасля першага азнаямлення з людзьмі стаў яго сынам. Каму ці льга зжыцца, а чалавек нязлослівы, памяркоўны, ужыўчывы — хутка зжываецца. Так, я скора парадніўся і з краем, І з людзьмі. Скора і палюбіў іх.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16