На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Тым часам яны ўвайшлі ў лес. Гэта пачынаўся ў сямі вярстах ад Верацён вядомы ў тых месцах лес, быўшы Кіслячага, вялікага багацея і маёнтніка. Калісь, помняць абодва Грэбені, у Кіслячынскім лесе вадзіліся мядзведзі, ласі і гібель ваўкоў. Не раз на ваўкоў рабіліся аблавы, і тады зганяліся на іх сяляне ўсіх ваюэлічных вёсак. Верацёнаўцы хадзілі разам з ікшымі. Даводзілася некалькі разоў прымаць удзел у аблавах Несцеру і Гарасіму. Пасля, у 1905 годзе, верацёнаўцы разам з іншымі ездзілі самачынна ў Кіслячынскі лес сячы дровы. Многа ў тыя часы высеклі сяляне памешчыцкага лесу. Затое многа і караў прыйшяося панесці. Каля дзесяці чалавек адсядзелі па два гады ў астрозе, а траха не ўсе разам з сялянамі суседніх вёсак мусілі плаціць пану Кіслячаму стратныя. Каэакі і жандары часта наведвалі Верацёны і добра даліся ім у знакі. Далей, яшчэ помніць і Несцер, памешчык Кіслячы памёр, лес яго застаўся ў спадчыну далёкім родзічам, якія хутка прыняліся яго распрадаваць. Надышоўшая вайна перашкодзіла ўкакец спляжьшь Кісляцкі лес, але нямецкая акупацыя, а потым польская многа выцерабілі гэтага багацтва: і цяпер прадаўжалі работу палякаў зноў тыя ж сяляне ваколічных вёсак. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя старанні, лесу яшчэ было досыць. Паабапал гасцінца, хоць і рэдка, але многа яшчэ паднімалася ўгору тоўстых, мнагавечных хвояў і елак. Між іх, па-сяброўску, блізка і наводдаль стаялі тоўстыя раэвіслыя дубы, ясені, высокія, стройныя, белыя бярозы і шэрыя алешыны. Іх кароны, сплятаючыся ўверсе чуць не пад самым небам, рабілі густую сетку, хаваючы неба і сонца... Ніжэй, між рэдкіх устояў старога лесу, гушчэў маладняк. Падгалістыя, роўныя елкі, галіністыя дубцы арэшніку і альшанніку толькі і пачулі сабе разгарненне, калі людзі пастараліся над высечкаю старога лесу. Затое дасталося маладняку: падаючыя ж дрэвы няшчадка яго ламалі і ўсцілалі ім свае магілы; секлі яго таксама і сяляне — на калы, а то і так, каб пралажыць дарожкі.

Грэбені нейкі час моўчкі ішлі лесам, пазіраючы абапал дарогі. Урачыстая ціша, зрэдку зварушваная стукам дзятлаў у дуплістыя дубы і патрэскваннем ад марозу сучкоў і галінак, наводзіла іх на спакойны роздум і ўспаміны. Зрэдку ўставалі зусім чужыя перажыванаму пачуццю думкі і згладжвалі вострасць бягучага перажытку. Ішлося дарогаю міжвольна, бязмэтна...

Але гэткі настрой нядоўга ўладаў братамі. Выходзячы з лесу, яны ўбачылі поле і гал. Зусім ужо блізка ад іх заставаліся Верацёны. Мэта іх дарогі з рэзкай выяўнасцю адбілася ў думках, а далей захапіла сабою і пачуццё, расплыўшыся па ўсёй істоце. Нейкая дрыготка нецяршіівасці падганяла Грэбеняў, каб яны паспяшнсй ішлі.

—    Ну, як ты адчуваеш, Гарасім, добра будзе ці не? — першы зварушыў маўклівасць Несцер.

—    Ведаеш, браце, я неяк супакоіўся: як будзе, так няхай будзе. Вось ідзі, і толькі,— адказаў Гарасім.

—   А я страшэнна непакоюся.

—  Дарэмна, Несцер. Калі што сталася — дык мне болей і дастанецца, бо ў мяне жопка і дзеці ў дадатак да бацькоў.

Несцер нічога не адпавёў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16