На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Яны выйшлі з лесу. Ранішні туман намнога парадзеў. Сіняе, пацягнутае бялесым палотнішчам неба было заліта праменнем халоднага, нізка сядзячага сонца. Нібы ад таго, што яму было разгарненне асвятляць зямлю, Грэбені пачулі большую цеплату. Змененае гэтым пачуццё яшчэ болей прымала новыя ўплывы, калі іх вачам ухмыльнулася белая цэркаўка, што стройна стаяла на ўзгорку, за якім ляжалі Верацёны. Грэбені мімааольна ўскорылі хаду, не спускаючы вочы з царквы. Роўная лажбіна наабапал гасцінца, пачынаючы ад гранты Кісляцкага лесу, пекная сваёю зеляністаю коўдраю ўлетку, цяпер не цікавіла нічыйго вока. Укрытая снегам, запярэшчаная рэдкімі кусцікамі, яна засмучвала сваёю аднакасцю і мярцвечынай.

—  А цэркаў, бачыш, Гарасім, стаіць, як вартаўнік, низменна, так, нібы яе ўчора паставілі,— сказаў Несцер.

—  Калі ўсё ў такім стаковішчы, тады і добра,— адказаў Гарасім. Але, падыходзячы к грудку, на якім стаяла цэрква, яны не маглі

не прымеціць, як гэты грудок навокал быў акопаны ровам і агароджаны рэдкімі каламі, пераплеценымі калючым дротам. Загарадзь жа вакол цэрквы была зламана, і ў самай цэркве кінуліся ім у вочы пабітыя і застаўленыя дошчачкамі вокны. На бярозках і лазінках вісеў дрот тэлефону, у некаторых месцах перарэзаны.

—   Відаць, сляды завірухі,— сказаў Гарасім.

—   I яшчэ якой! — падмацаваў Несцер. Далей гутарыць яны не маглі. Выгляйуўшыя Верацёны аднялі ў іх гэту мажлівасць. Ды і сапраўды, навошта ім было дагадвацца, перадсказваць і гэтым толькі раздражняць у сабе больш няпэўнасці, калі яшчэ хвіля, яшчэ момант, і яны ўсё начуюць ад жывых сведак. Вось жа, як рукой падаиь, і дом. Старыя, а дзе і новыя хаткі родных Верацён, закінутых у лагчыну вялікай Беларусі, па-старому стаялі на сваіх месцах. Летам яны абрасталі дзірваном, з кожным годам гусцеючы, і садамі ўнізе, а мохам на стрэхах, цяпер жа былі акрыты снежным нрасцірадлам...

Яшчэ была раніца. Грэбені ўвабралі двайцаць вярстоў блізка што за тры гадзіны. Але Верацёны ўжо жылі поўным жыццём. 3 комшаў хат нёсся празрысты сівы дымок; у гумнах чуўся стукат цапоў, скрыпелі вочапы калодзезяў, рыпалі вароты ў дварах і дзверы ў хатах. Праўда, звычайнасць вобразу нарушылі пажарышчы з левага краю, акурат у тым месцы, дзе стаяла калісь і хага Грэбеняў. Кожнаму, хто падыходзіў к Верацёнам, выразна кідаліся ў вочы голыя печы з пахіленымі комінамі, чорныя абсмаленыя шулы і раскіданыя па зямлі абгарэлыя галавешкі.

Гарасім і Несцер спыніліся сваімі поглядамі на пажарышчах, і відаць было па кожнаму з іх, што сэрцы іхнія балюча забіліся: ногі затрасліся і ўсцішылі хаду. Ніводзін з іх не мог выказаць і слова, ажио пакуль не ўвайшлі ў самую вёску.

Параўняўшыся з крайняю хатаю, іх стрэў сам дзядуля Сук, стоячы ў дварэ ля вешніц, нібы чакаючы іх.

—  Го-о-о! Гарасімка, Несцерка! — завёў ён,— Адкуль жа вы, небажаткі, з'явіліся, ды ўдваіх разам?

Дзядуля падбег к Грэбеням і па чарзе пацалаваўся з імі. СукГ заўсёды жылі з Грэбенямі ў ласцы і памяркоўна. Лічачыся далёкімі сваякамі, яны даражылі гэтым сваяцтвам і ставілі яго ў прыклад другім. Вайна, немцы, а потым палякі, якія прынеслі столькі бяды краю і іх родным Верацё'нам, шмат вастрэй датыркалі Сукоў яшчэ і таму, што забралі з дому Грэбеняў, ад старых бацькоў і дзяцей, двух мужчин. Доўгія гады няведання аб іх, і ў асобку аб Несцеру, трывожыла разам з старымі Грэбенямі і сям'ю Сукоў. Шчаслівыя тым, што іх сям'я блізка, што ўся складалася з дзяўчат і з гэтае прычыны незачэплена была ванною, Сукі вялікую ўвагу аддавалі Грэбеням. Часта хадзілі яны к старым, суцяшалі іх, памагалі чым магпі. Вось не дзіва, што стары Сымон так радасна спаткаў Гарасіма і Несцера. Абрадаваліся гэтаму і абодва Грэбені. Спыніўшыся з дзядулем Сукам, яны на момант забылі пра сваіх, пачуўшы прывітальную гутарку і звязаныя з ёю роспыты аб тым і аб другім. А пакуль кончылася гэта цырымонія, да іх збеглася яшчэ колькі мужчын, жанок і дзяцей. Кожны прывітваў Грэбеняў, але ніхто не казаў ім аб іх дамашніх справах.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16