На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Пойдзем у хату, дзеткі,— назваў іх стары Сымон. Гарасім і Несцер пайшлі за ім, а ўсе іншыя пачалі расходзіцца па хатах.

—   Вось што, небажаткі,— сказаў Сымон, ідучы ў хату,— невясёлыя весткі вас стрэйілі дома.

—   Што-о-о? — У адзін голас трывожна запьггалі Несцер і Гарасім.

—   Захадзеце ў хату, там скажу аба ўсім.

Грэбекі раптам пасумнелі і прыгатаваліся к горшаму. Гарасім мала нерваваўся і выглядаў спакайней, Несцер жа вельмі блізка прыняў вестку Сука да сэрца і ажно змяніўся ў твары.

Тым часам яны ўвайшлі ў хату.

Хата была прасторная, але траха не палавіна яе была застаўлена цэбрамі, бочкамі, карытамі і рознымі гаршкамі ды чыгунамі. На стале ляжала некалькі баханоў хлеба.

Гарасім і Несцер прыселі на лаве і пачалі азіраць хату. Кінуўшы вачамі ў запек, яны адначасна ўгледзелі на палку ляжаўшую матку і раптам схамянуліся.

—   М-м-а...— хацелі пазваць Грэбені, але Сымон іх перабіў:

—   Яна вельмі нядужая. Няхай спіць. Вось сёння ранкам ёй стала лягчэй. Увесь час толькі і думала аб вас. толькі і марыла. I ноччу і ўдзень несціхана заве: Гарасімка, Несцерка...

Грэбені супакоіліся.

—   Чаго ж яна ў вас? — запытаў Гарасім.

—   А бацька дзе? — дадаў Несцер.

—   Чакайце. Перш усяго раздзеньцеся. Хутка Паруля згатовіць абед...

Аднак Грэбені незварушна сядзелі.

—  Буцэьце рады, небажаты, што хоць маці можа вас угледзець. Куды там думаць аб большым?..

У час размовы ўбеглі ў хату зараз трое дачок Сымона. За імі ўвайшла жонка, старая Юзя. Усе яны чынна падышлі перш к Гарасіму, потым к Несцеру, пацалаваліся, перакінуліся пытаннямі і адышлі к мыцельніку. Бабуля ж села на ўслоне і пачала пільна азіраць гасцей. Сымон падагнаў Парулю, каб яна хутчэй запаліла ў печы і гатавала абед.

—  Дык слухайце, небажаты,— прадаўжаў Сымон, раз-поразу вымаючы з рота люльку і пазіраючы ў запечак,— такоўскія справы. Як бачыце, думаю, што вы прымецілі — хата ваша згарэла разам з другімі. Насілу выбавілі манеру — усё знішчылася. Яшчэ толькі твае Васіль ды Саламея сумелі Матруны-пакойніцы куфзрак выцягнуць з агню.

—   Мае? Васіль і Саламея? — здзіўлена запытаў Гарасім.

—   Так, сынок, яны цяпср у школе ў Сцяпанічах,— уставіла Юзя,— заўтра нядзелька, і яны прыбягуць дадому.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16