На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—   Ну, а Матрунка дзе? — трывожна запытаўся Гарасім.

—   Ох! — сашчапіла рукі Юзя,— няма чаго і казаць... Ведаеш, Гарасімка, замучылі паны. Так-такі і замучылі: жыўцом загналі ў магілу. Накачалі. вядома, ім вашы прыяцелі, і ноччу за месяц да адходу іх увалілася ў хату дзесяцёра легіянераў. Глуміліся, здзекаваліся з Матруны, ажно і выказаць нельга... Напаўжывую зрабілі. Пасля гэтага яна ледзьве пражыла тыдзень. У муках цяжкіх умерла, небарака...

—   А дзе пахавалі? — з каменным спакоем запытаўся Гарасім.

—   У Сцяпанічах. Прасіла гэтага,— адказала Юзя.

—   Ну што ж зрабіць, вечны пакой ей,— поўны адчаю, праказаў Гарасім.

Сымон яго пераняў:

—  Так, толькі так, небажаты. Не думайце, што з вам! аднымі гэткае няшчасце... Не. Гэткая доля сустрзла шмат каго. У кожным сяле, ва ўсёй губерні, у цэлым краі... Польская навала ішла з агнём і мячом, грабавала, паліла, забівала, руйнавала... Знарок было пастаўлена панамі — знішчыць дашчэнту край, зруйнаваць яго ўканец... Але, вы думаеце, паны гэтым многа выйгралі? Нізвання, ні беднага. Увесь народ страшэнна на іх абураны. Нядарам многа хто кідалі дом, сям'ю, бралі зброю, якая пападалася, і ішлі на фронт. Старыя, малыя, сталыя, здаровыя і хворыя...

Сымон крыху спыніўся.

—   Пай шоу і ваш бацька,— іншым голасам праказаў ён.— «Сыны, кажа, па некалькі гадоў змагаюцца за свабоду, можа, ужо іх абодвух і ў жывых няма. А чым я горшы ад іх? Ці ж менш іх пацярпеў на сваім вяку здзеку і прыгнёту? Ці мала перанёс усякае крыўды за свае мужыцтва, за паднявольнасць чорных працоўных людзей? Ці мала выбалеў няволі?» — разважаў ён; паблагаславіў вашу матку, унучкаў, папрасіў у выпалку вашага прыходу перадаць вам ад яго благаславенне і... пайшоў...

—   Няўжо? — ні то ўзрадаваўся, ні то спалохаўся Несцер.

—   Так... маці ўпрашвала астацца, я не раіў пакідаць яе адну, а ён як намогся — ні рады. «Больш не магу чакаць. Можа, кажа, затым і дастаецца краю і яго людзям, што яны вельмі падатлівы, пакорлівы і маўчалівы. Можа, кажа, затым і бяды столькі на яго валіцца, што няма ў нас ахвоты і храбрасці яго абараняць». Узяў і паіішоў з атрадам чырвонаармейцаў... Вось ужо больш двух месяцаў... Расказвалі надоечы, што хтосьці яго бачыў пад Калыгамі: біўся побач з чырвонаармейцамі. Адважны, кажа, усіх заахвочвае, і толькі. Няведама цяпер, жыве ён ці не...

—    Бачыш ты! — ні то зрадавана, ні то здзіўлена праказаў Гарасі.м Hecuepy.

—    А што вы думаеце? Чым гэтак жыць, дык лепей слаўна ўмерці,— сказаў Сымон.— Нам, старым, дзела такоўскае, а вам тое і рабіць, што шукаць лепшага і шчасліўшага жьшця. На вашим месцы не сядзеў бы я спакойна... Хто ж за вас пастараецца? Шукайце, дабівайцеся самі...

У запечку пачуліся крэкт і стогны хворай. Гарасім і Несцер адначасова падняліся з месца і падышлі к мацеры. Юзя разгорнілася і заплакала.

—    Го-о-спад мой! Сы-ын-кі-ы вы-і мае-э-э! — пачуўся яе голас.

—    Дзе ты, Янка, чаму не бачыш у готы момант сваіх сыноў? Плаклў колькі па іх — вось яны...— ціхім стогнам выказала хворая, раздымаючы схудзелыя рукі.

—    Нічога, яны знойдуць і бацьку,— з пэўнасцю праказаў Сымон, гледзячы, як матка цалуецца па чарзе з Несцерам і Гарасімам.— Яны знойдуць бацьку, знойдуць і лепшае жыццё...

—    Дарагі-ыя мае дзеткі, як я шчасліва... Як рада, што хоць перад... смерцю ўгледзела вас... Несцерка мой, Гарасшка...— з перапынкамі, ахопленая глыбокім уміленнем, казала хворая Тэкля.

Празрыстае сонца ўлівалася сваімі праменнямі ва ўсе чатыры акны хаты, змываючы са шкла шыбаў прыгожыя узоры марозу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16