На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Таварышы, якая станцыя? — запытаў ён без адрасу, калі машына спынілася.

— Зябы! Зябы! — адказала разам некалькі галасоў.

Несцер хутчэй падняўся і паспешна пачаў збірайца: надзеў шынель, падперазаўся, узлажыў шапку і старанна завязаў два клункі, потым праверыў на лаўцы, ці не забыўся чаго, і, развітаўшыся з суседзямі, хутка выйшаў з вагона.

На станцыі перад вачамі Несцера паказаўся цяжкі малюнак. Калісьці, ён помніць, гэта станцыя была шумиай і бойкай. Новы, 3 чырвонае цэглы, па-мастацку зложаны будынак станцыі цешыў сваім прыгожым выглядам. Высока паднімалася, як вежа, вадакачка. Народу заўсёды там кішэла. А цяпер... Ох-ха! Як нейкі забыты вартаўнік, стаіць пабітаю, пашарпанаю, з паваленай страхою гая ж вадакачка, а ад будынка станцыі — адны разбітыя падмуры. Для нрынынку праязджаючых збіты наспех дашчаны барак. У вагонах месцяцца і білетная, і камендант, і начальнік станцыі. Зусім выпадкова засталіся непрыметныя лямпавыя ліхтары, якія маркотна свіраць то там то сям на пушчэльным абшары. Несцер, акінуўшы вачмі гэты абшар, жахнуўся. Праўда, ён скеміў, што гэта плен вайкы, але хацеў праведаць, чыіх рук гэта праца: кемцаў ui палякаў. Ён падышоў к двум чыгуначнікам, якія гутарылі паміж сабою, і запытаў:

— Скажыце, дзядзькі, хто так пастараўся?

Адзін з чыгуначкікаў, рыжы дзядуля, ухмыльнуўся і адказаў:

—  А ласне ты, нябожа, нічога не ведаеш?

—  Не, дзедку, я здалёк вяртаюся і нічога не ведаю,— адказаў Несцер.

—  Польскія паны, нябожа, усё гэта нарабілі. Не толькі адны Зябы, а скрозь усе станцыі ў нашым краі дашчэнту знішчаны і зруйнаваны імі. Вось хоць бы паехаць к Мінску і далей — дык быццам ток навокал. Не толькі станцыі, а ўся наша Беларусь цяпер — тыя ж самыя Зябы — пустыр, руіны, ток. Паны, нябожа, пастараліся. Ой, як! Пакінулі аб сабе добрую памятку ў нашым народзе...

—  Ах, погань ліхая! — абурана праказаў Несцер.

Тым часам на дварэ начинала рассвітаць. Смуглыя ліхтары пачалі сумець і тухнуць адзін за другім. Цягнік, прамарудэіўшы хвілін з трыццаць, няспешна рушыў далей.

Несцер некалькі часу прастаяў на адным месцы каля пахіленвга ліхтара, потым пахіліў убок.

Зрэдку снавалі на платформе пасажыры. Бегалі клапатліва служачыя станцыі.

— Куды ж ісці? — запытаў ён сам сябе.— Няўжо пусціцпа пешкі сорак вёрст да Верацён?..

I не паспеў вырашыць, як да яго падышоў нейкі мужчыка, з вялікай чорнай барадою, з адрослымі лахматымі бакамі на яшчэ нестарым, але змучаным твары. Адзеты ён быў у паношаную вопратку напалову цывільную, напалову вайсковую. На руцэ ў яго вісеў паўпусты мяшок, а збоку торбачка.

—  Ці няма закурыць? — запытаў ён Несцера.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16