На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

—  Няма, браточку,— адказаў той.

—  А куды едзеш?

Несцер пільна агледзеў падышоўшага з ног да галавы, крыху памаўчаў. лотым адказаў:

— Нашто табе?.. А сам куды едзеш?

— Я прыехаў сюды, а адсюль трэба сцягаць вярстоў сорак да Верацён.

—  Да Верацён? За Хрэпы?

—  Але.

Несцер пільна ўставіўся ў незнаёмага, паглядзеў на яго і тут жа падмеціў: незнаемы выглядзеў знаёмым чалавекам, я ко га Несцер дзесьці і калісьці бачыў.

— Я таксама іду ў Верацёны,— адказаў Несцер,— а ты адкуль прыехаў?

— Я... я...

I гэты, з свайго боку, штосьці знаёмае запрымеціў у Несцеру.

— Слухай, таварыш, як тваё прозвішча? Мне здаецца, што я цябе дзесьці бачыў? — запытаў Несцер.

—  Я — Гарасім Грэбень,— рашуча адказаў незнаемы. Перад Несцерам як бы адчынілася неба.

— Братка мой, родны мой, дык гэта ж ты! Як жа ты змяніўся! Ажио і не пазнаць цябе... Я... твой брат Несцер. Якое нечаканае спатканне! — растрывожана праказаў Несцер.

—  Ці можа ж то быць? — са слязьмі ў вачах праказаў Гарасім. Далей ніводзін з іх не мог гаварыць, і яны міжвольна. ахопленыя радасцю, кінуліся адзін аднаму на шыю і моцна ды шчыра пацалаваліся. Выпадковыя падарожныя кідалі на іх свае погляди.

—  Ну, дык ідзем, брат,— пасля некаторага часу запрапанаваў Несцер.

Гарасім нічога не адказаў: ён быў згодзен.

Узрушаныя нечаканаю стрэчаю, браты Грэбені моўчкі крануліся з месца і, ідучы, доўга не знаходзілі слоў да аднаўлення гутаркі. А тым часам кожнаму здавалася, што ён бы бессціхання гутарыў з братам, апавядаючы яму ўсе здарэнні жыцця ў часы разлукі; думкі нястрымным роем націскалі ў галовы, словы заміралі на языках.

Браты перайшлі рэйкі і выбраліся на дарогу, якая ад станцыі вяла на павятовы горад.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16