На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Рэдкія будынкі станцыйных служачых, раскіданыя паабанал шашы, сумна піядзелі на іх цёмнымі, закрэпленымі шэранем вокнамі.

У некаторых вокнах яшчэ свірэлі агеньчыкі; траха не ва ўсіх доміках палілася ў печы, і з комінаў гнаў слупамі дым.

Між будынкаў віднеліся вогнішчы з высокімі комікамі і чорна-белымі камлямі дрэў.

Пры шашы наўскосак валяліся пакіданыя драцякыя загарадзі, вывернутый слупы з тэлеграфу, пападаліся зламаныя вайсковыя драбіны-вазы. кускі колаў.

Грэбеняў гэта не цікавіла: знаёмыя вобразы, такія надасдныя, такія агідныя...

Яны ішлі далей, уталопіўшы наперад свае празрыстыя вочы, якія ззялі невыразнай радасцю, і маўчалі...

Доўга ніводзін не мог ці мо не асмельваўся першым пачаць гамонку, нібы баючыся зварушыць тую ўрачыстасць іх раптоўнай стрэчы, якая вітала над імі.

Але скора як у Несцера, так і ў Гарасіма ўсё іншае адышло на задні план, а вынікла вострая патрзбнасць гутарыць, казаць, спяваць.

К таму ж акалічная абшарнасць, якая уставала са змроку, пачала ў іх абуджаць старыя ўспаміны. Колькі разоў ім абодвум траплялася ісці гэтым гасцінцам, глядзець і любавацца прыгажосцю родных вобразаў. Праўда, цяпер, пасля вялікіх перамен, звязаных з перажытым, многа чаго ў вобразах змянілася. Дуброўкі і гайкі высечаны, толькі зрэдку сіротамі стаяць адзінокія дубкі ды бярозы. Здаецца нават, што і шмат якія вёскі згінулі, а якія засталіся ляжаць ціха, спакойна, прытуліўшыся да зямлі, каб не быць прымечанымі. Аднак смутак акалічнай мясцовасці не перашкодзіў Грэбеням перайсці да ажыўленае гутаркі.

—  Гарасім, браток, скажы ж ты мне, адкуль ты трапіў сюды? — неяк нерашуча пачаў Несцер.

Гарасім зрабіў мяккую міну на твары, паглядзеў на брата і адказаў:

—   А як ты думает?

—   Як думает? Як ты цяпер будзеш думаць! Усё шыварат-навыварат цяпер робіцца. Столькі ўсякае прымхі, столькі выпадковасці, што губішся ў іх дашчэнту. Хацеў бы думаць так, хацеў бы гэтак дагадвацца, а глядзіш, яно зусім іначай складаецца. Так і гэта. Як я магу думаць? Я баюся думаць...

—   Праўду, браце, кажаш, зусім праўду. Ніколі табе не дагадацца, як і што са мною траплялася апошнімі гадамі і якім выпадкам я папаў сюды, каб сустрэцца з табою. А цікавага так многа, што табе не лішне будзе паслухаць.

Несцера забрала цікавасць. Ён крыху памаўчаў. Потым сцішыў хаду і сказаў брату:

—  Гарасім, давай перакусім чаго-небудзь, а тады ты мне ўсё раскажаш аб сабе і аб сваім жыцці.

—  Вось трэ пашукаць, на чым сесці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16