На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Яны ўваходзілі ў лясок. Шугаўшы злёгку ветрык заціх. Высокія, абеленыя шэраняй хвоі і густыя, лахматыя елкі стаялі ціхутка, нібы прытаіўшыся, нібы зачараваныя.

Абодва хадакі кінулі навокал вачыма і разам угледзелі з левага боку дарогі тоўстую бураломіну.

—  Давай прысядзем,— сказаў Гарасім.

Яны звярнулі з дарогі, падышлі к лежаку, змялі з яго снег і паселі. Несцер зняў клунак, развязаў яго, дастаў акраец хлеба іневялікі кусок сала.

—  Хахлацкае, брат, еш! — ладаючы брату сала, сказаў Hecuep. Гарасім быў галодны і прагна хапіўся за страву. Гледзячы на

яго, не адставаў і Несцер. Хутка аддзеленая порцыя была кончана.

—  Давай цяпер пойдзем цішэй і па дарозе пагутарым аб нашым жыцці,— сказаў Гарасім.

Яны падняліся, выйшлі на шашу, зірнулі на неба і пайшлі. Тым часам неба стала праясняцца, і праз рэдкую хмару ўхмыльнулася сонца.

—   Весела будзе ісці,— сказаў Гарасім.

—   Так,— адказаў Несцер.

Грэбені прайшлі моўчкі яшчэ сажняў з дзесяць. I толькі на граніцы ляску Гарасім рашыў пачаць сваё апавяданне.

—   Цяпер, браточку, то яно і цікаўна ўсё ўспомніць ды расказаць. а перажываць было не так легка. Проста дзіўлюся я, як так удалося выхаяцца і вось цяпер ісці з табою.

—   Ну, ну, кажы спачатку,— прасіў Несцер.

—   А спачатку было так. Праз два гады, як цябе здалі, вайна выцягнула з дому і мяне. Як другаразраднік я быў забраны ў пятнаццатым годзе, якраз перад наступам немцаў. Пакінуў жонку сваю і трое дзетах і як выйшаў з Верацён, дык два з паловай гады неадлучна сядзеў то на фронце, то ў тьше, то зноў на фронце. Тры разы быў ранены і выцерпеў пекла мук. Думаў, што не быць мне і жывому, але акрыяў і пасля Акцябрскае рэвалюцыі вярнуўся дадому. Быў вельмі рад гэтаму, бо ўбачыўся з бацькамі, з жонкаю, дзеткамі... толькі з двума з іх, бо трэцяе памерла ў маю адсутнасць. Ой, Несцерка, колькі яны за тыя два гады працярпелі бяды! Перш сабраліся выехаць, як і іншыя, частку дабра распрадалі, частку павезлі. Потым стары раздумаў, угаварыў жанок, і засталіся. Пад вёскаю і ў самых Верацёнах была бггаа. Палавіна вёскі згарэла, але наш будынак неяк уналеў.

—   Ну, скажы ж, Гарасім, а ты не пытаўся бацькоў — ад мяне лісты яны ластавалі ці не? — перабіў Несцер.

—   Не, брат, ніякіх лістоў. Лічылі цябе прапаўшым. Маці плакала, бацька нудзеў. Я іх суцяшаў. хоць і сам не верыў... Але слухай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16