На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Пражыў я дома каля трох месяцаў. Думаў перш аставацца і нала «ей. а мо і казаўсёды. Але якраз нашим месиам пачаў наступаць немец. Напалохаўшыся яго, я, доўга не думаючы. прылучыўся да нашых атрадаў і з імі адступіў. Банька крычаў на мяне за гэга, кляла жонка, але някавісйь да немцаў і ваяўнічы запал узялі верх. Такім чынам, я адступіў да Смаленска. А ў Смаленску я захварэў на тыфус. Праляжаў блізка два месяцы і ледзь живы, адзін шкілет, устаў пасля Вялікадня. Служыць больш я не мог, пайшоў да начальства і кажу: «Пускайце дадому, а то не выжыву...» — «А як жа ты дабярэшея?» — пытаюць. «Дабяруся»,— кажу. Вось мне далі водпуск на тры месяцы. Узяў я лахі пад пахі, сеў на цягнік, прыехаў да Воршы, а там рознымі выхілясамі, праз вёскі ды праз ляскі і — дабраўся дамоў. Прыходжу, а там ужо мяне чакаюць, чакаюць не толькі бацькі, a і немцы... Ух, нагаварылі на мяне ўсе гэтыя цвіркі, ласы, цмені, што я не толькі бальшавік-камісар, але і самы старэйшы з бальшавікоў. А немцам было тэта наруку; ды яны ўжо да майго звароту забралі ў бацькі карову, дзве авечкі, дзесяць пудоў збожжа і яшчэ гразіліся далей «падчышчаць». Дык вось, не паспеў я ўвайсці ў Верацёны, як мяне, раба божага, так і абламзалІ. Замест дому я мусіў першую ж ночку начаваць у каменданцкай. А далей... Пайшлі дапыткі, адпраўка ў лагер, жыццё ў лагеры чуць не цэлы месяц. Ай-яй! — Гарасім за галаву хапіўся.— Колькі мукі перанёс... А потым, не знайшоўшы віны, узялі і выпусцілі. I я жыў пасля гэтага ажно да наступу палякаў. Аралі з бацькам два гады поле, кармілі жывёлу, і толькі. Немцы мала чапалі, а прыйшла Савецкая ўлада, мы ўэялі яшчэ панскіх пяць дзесяцін засеялі. Так бы яно мо і ішло б, ды на бяду — гэтыя паны. Якраз у самае жніва так і пайшлі яны наступай. Усе ўцякаюць, савецкія работнікі выбіраюцца. Не ехаць мне страшна, бо да гзтага і ў Савет, ведаеш, мяне выбралі, і камісарам Зліхоцкага маёнтка назначылі, ды ў дадатак, як казаў ужо, пяць дзесяцін панскае зямлі я для сябе падрззаў і дрэва на гумно навазіў. Як жа тут застацца?

—   Н ядом а, видом а,— паддакваў Несцер.

—   I я выехаў разам з іспалкомам. Прыехалі зноў у Смаленск, дзе я нражыў з месяц, а потым рашыў пайсці ў Чырвоную Армію, на фронт, каб біцца з палякамі. Ведаеш, братка, неяк абуяла мною помета к панам за іх напал на наш край, і я ажно цэлы год быў у войску. Заўсёды меркаваў быць у першых радах. Хадзіў часта ў разведку, ніколі не адставаў, каб не пайсці ў наступ, з нейкай, ведаеш, нязведнай ахвотай пёрся на паноў. Страляў з асобнай уцехай. Бывала, у разведцы напаткаеш паноў, і ўжо хіба, на іх шчасце, куля праміне або паспеюць схавацца. Заўсёды, як ішоў у насгуп, прыпамінаў дзедавы сказы, як паны былі прыгоншчыкамі і здзекаваліся з нашых сялян. Эх, толькі гарыць, бывала, помета, чэшуцца рукі! Ніякага страху не маеш, ідзеш. Пазнаў я ўсе мясцовасці і каля Барысава. і каля Ігуменя, і каля Бабруйска. Часамі пройдзе тыдзень-другі без чыннасці і сам не ведаеш, дзе дзецца ад нуды. Падыдзеш к камандзіру і дурыш яму галаву: «Таварыш камандзір! Ці ж ужо вайна скончылася, што мы так доўга аддыхаем? Ці мо мы рашылі аддаць панам да Барысава і толькі далей не пускаць іх, чакаючы, пакуль яны пачкуць наступаць?» Так скажаш камандзіру, а ён толькі ўхмыльнецца і адкажа: «Пачакай, Грэбень, яшчэ панюхаеш пораху. Вось ідзе вясна, пачнецца дзела». Мне то было вялікай уцехай. 3 нецярплівасцю чакалі вясны... I... дачакаліся. Праўда, то ўжо было ў маі ды чэрвені. Як пачалася гарачка — дык толькі трымайся. К гэтаму часу я папаў пад Полацак, адкуль нашы наступалі. Вось як ударылі раз на палякаў — дык к Маладзечну загналі зразу. Потым яны, гады, anpaвіліся і нас назад к Подзику адалхнулі. Затос у друп раз як пайшлі мы, дык толькі трымайся. Не спыніцца. I я ў першых радах дакаціўся ажно да Варшавы, дзе і быў перахвачаны панамі. Ледзьве ўцяклі к немцам.

Гарасім закашляўся і сплюнуў. Несцер азірнуўся навакол.

Яны ішлі цяпер шляхам, які замыславата вярцеўся то сюды, то туды, нібы шукаючы лепшых мясцоў для сябе. Наўкруг ляжала белае поле, перасечанае ўзгоркамі. То сям то там віднеліся засценкі, фальваркі і сіне-цёмныя плямы невялікіх ляскоў. Шляхам, надзіва, ніхто не ішоў і не схаў. Зрэдку праляталі вароны і перабягалі ім дарогу па адным, мабыць, заблудшыя сабакі.

—   А скажы, браток Гарасім, ты не запісаны ў партыю камуністаў? — запытаў чамусьш Несцер.

—   Не,— адказаў Гарасім,— але ўсё роўна я камуніст. Мо нават лепшы яшчэ за тых, якія і запісаны. Ведаеш, братка, я вельмі спачуваю цяперашняму ладу, бо бачу, што толькі ён дае магчымасць нашаму брату-мужыку стаць сапраўдным чалавекам, і калі мы гэтага не патрапім выкарыстаць для сябе — дык мы нічога не варты. Савецкая ўлада нас прызвала к дзяржаўнаму экзамену, дала нам, як кажуць, матэрыял у рукі і сказала: рабі. Вось мы і павінны паказаць, што мы рабіць умеем, што мы такія самыя людзі, як і нашы абірацелі — сябе ў крыўду не дамо...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16