На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Несцер паддаваўся братнім словам і цешыўся, што брат яго дайшоў да разумения ўсяго тага, аб чым яму тлумачыць. У яго сэрцы расла ўцеха, што ён мае сабе гэткага слаўнага і разумнага брата.

—   Я таксама, браце, стаю жыццём за цяперашні лад,— паспяшыў і Несцер выказаць сваю думку,— і таксама, дарагі мой, шмат панёс за ахову свабоды. Дасталося ўсяго, усяго, што і казаць... Толькі мне вельмі добра, я вельмі рад, Гарасім, што і ты маіх думак. Пацярпелі многа, ну толькі ж ёсць завошта...

—   Дык паслухай, Несцер, я дакажу табе да канца, што пачаў,— перапыніў брат Гарасім.

—   Кажы, кажы.

Яны абмінулі яміну, якая раптам устала перад імі, адначасова азірнуліся назад і па баках, і Гарасім загутарыў:

—   Вось, калі мы папалі на нямецкую зямлю і немцы нас раззброілі ды парассылалі па лагерах, я, ведаеш, заняпаў духам. Як тут сядзець бяздзейна ў цяжкіх варунках, галоднаму, і толькі чуць, я к там на ўсходзе ідзе змаганне за край і свабоду. Дзеравяннаму трзба быць чалавеку, бяздушнаму... Стала браць мяне нецярплівасць. Зарухалі думкі ў галаве, забудаваліся розныя планы. «Уцяку»,— парашыў і стаў чакаць удачнага выпадку. Праўда, ён хутка сам мяне знайшоў... Не аднаго мяне, а нас некалькіх. На шчасце, у нас якраз змянілі варту. Папаўся немец — свой чалавек. Пазналіся 3 ім, пагутарыл: раз-другі, а на трэці — «бяжыце», кажа. I мы ўтраіх сярод дня ўлучылі хвіліну і далі ходу. Праз дзень з лішнім былі ў Літве, а яшчэ, спусціўшы дзён тры, я апынуўся, як бачыш, вось дзе. У штабе арміі мне далі пропуск дамоў, і я з гзтым пропускам еду. Глядзі, навошта я падобен: валацуга, дый годзе. Вось парашыў наведаць дом і сям'ю, супачыць крыху і зноў на фронт...

—   Так, так... Здорава дасталася, браце. Ну, цяпер ужо патрэбна супачыць месяцаў колькі. Ды на фронт, бадай, мо і не давядзецца: з Польшчаю замірэнне.

—   Э! Якое там замірэнне? Ворагаў, брат, у нас гібель. Кончылі з Польшчаю — новыя знойдуцца.

Тым часам на дварэ падыходзіла к вечару. Грэбені за гутаркаю не прымецілі, колькі яны прайшлі дарогі і ці многа ім яшчэ асталося ісці. Аднак яны абодва пачалі адчуваць утому, крыху дзеля тага, што ўжо яны многа сягоння прайшлі, а болей таму, што доўгі дарожны час адабраў у іх сілы і звярэдзіў іх. Хацелася таксама абодвум есці. Якраз яны падыходзілі к Галапечачнай карчме, якая стаяла ў дваццаці вярстах ад Верацён. Гаспадары карчмы калісьцІ былі знаёмы абодвум братам. Калі яны і цяпер там жывуць, то можна разлічваць паесці і супачыць. Ды хоць і іншыя гаспадары — усё роўна карчма карчмою. I Грэбені ускорил! хаду. Выйшаўшы ка ўзгорак, яны ўбачылі ў вокнах старой, уросшай у зямлю будыніны цямлівы агеньчык. Зачуўшы іх набліжэнне, забрахаў асіпшым голасам карчомны сабака. Відаць было ім, як у стадоле адчыняліся вароты і знадворку ў стадолу ўехала колькі падводаў. 3 коміна карчмы ішоў дым, які фарбаваўся ў чырвоны колер ад праглянуўшага на захадзе променю. Ваддалёк карчмы, вярсты за дзве злева, ляжаў засценак.

— А як мы зробім, Несцер, заначуем тут ці пойдзем дадому, сначыўшы? Яшчэ цэлых дваццаць верст, а тут хто яго ведае, мо і небяспечна? — занытаў Гарасім.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16