На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Але, добрая памяиь,— дадаў Несцер,— але мяне дык, бадай, не пазнае.

Ён пытальна паглядзеў на Шмуйлу.

—     Не, цябе не помню. Мо калі і ведаў, толькі выйшла з памяці,— адказаў Шмуйла.

—     Ну, і дзіва няма,— умяшаўся адзін з сялян, паважна раскурваючы люльку,— наша рэч старыкоўская: што дзень — памяці меней.

—     Вядома, вядома, дзядзька. Вось і таму дзіва, што Шмуйла мяне помніць. Таксама гадоў з чатыры не сустракаліся,— сказаў Гарасім.

— Гадоў чатыры — то глупства. Затое раней я добра зкаўся з вашай раднёю. Бывала, Янка штотыдзень у мяне, а я ў яго. У нас, дзякуй Богу, шмат чаго хаўруснага рабілася. Го, твой бацька. то чалавек, якіх мала знойдзеш. Разумніца, хітры, смікалісты, прайдзісвет, не вам раўня. Бывала, што мы з ім ні вытваралі, якіх дзялоў ні 8ялі. Хай сам скажа!

Гарасім і Несцер усміхаліся.

—  Чаму ж не, бываюць такія, удаюцца,— ваткнуў сваё слова той жа селянін.

—  А вось хоць бы наш Нічыпар, чым не такі? — дадаў яго сусед.

—  Старасвецкія людэі ўсе хітрэйшыя за сучасных, няма чзго казаць,— згадзіўся трэці.

Пакуль ішла гутарка, на стале апынулася вячэра, і сям'я Шмуйлы, сямёра душ, сядзела за сталом. Старэйшая дачка, тая, што сустрэлася з Грэбенямі ка вуліцы, была за гаспадыню і падавала на стол.

Звычайная шабасовая вячзра адзначалася багацтвам страў. Суп, цымус, бульба, мяса, рыба, кугель, кава і інш., нягледзячы на йяжкія часы, у той жа порцыі, як і ў бывалашнія гады, ыапаўнялі стол. Недахват яды, голад, з якім добра пазналіся і Гарасім, і Несцер, тут не чуліся. Вось, пазіраючы за зменай страў, абодва Грэбені пераглядаліся між сабою, праводзячы ўзрокам на стол кожную міску. Сялянам жа гэта было нецікаўна.

—  Адкуль вас Бог нясе? — пас л я некаторага часу маўчання, скончыўшы вич эру, запытаўся Шмуйла. Далей, не чакаючы адказу, ён звярнуўся к дачцэ: — Вялі паставіць людзям самавар, яны замерзлі з дарол.

—  Добра, зараз, зараз! — адказала дзяўчына.

—  Адкуль вас Бог нясе? — перапытаў Шмуйла ў другі раз.

 —  Ох, з усяго свету! — адказаў Гарасім. — Здалёку, кажаце?

—  Дый што казаць, вядома, што здалёку,— пацвердзіў Несцер.

—  Вось парадуйце нас, што гэта ў вас чутно?

Шмуйла пагладзіў бараду, замармытаў нешта і сумна адказаў:

— Ды ў нас не вельмі добра. Эх...— Ён матнуў рукамі.

У гэты час папасчыкі-сяляне штосьці перагугарылі між сабою і пачалі збірацца к выхаду.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16