На руiнах


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Цягнік падыходзіў к станцыі Зябы, ход яго памаленьку сціхаў.

Несцер Грэбень ляжаў на верхняй лаўцы ў вагоне і думаў. У галаве збіраліся розныя думкі і ўспаміны аб тым, што ён бачыў і перажываў, пачынаючы ад дзіцячых гадоў і да апошняга часу. Выразней усяго ўставалі перад ім вобразы перажытага за доўгія гады вайсковае службы: спачатку ў царскай арміі,' а потым у Чырвонай. Перад Ім прамігнулі: царская вайна з усімі сваімі страхамі, першая і другая рэвалюцыі, паўстанскія атрады, вайна з Калчаком, Дзянікіным, Юдзенічам і, урэшце, з Урангелем. Усяк здаралася. Шмат разоў жыццё вісела на валаску. Тухла вера ўбачыць бацькоў, брата, сястру. Што рабілася там, у яго краіне, Несцер толькі дагадваўся з тых кароткіх і няпэўных чутак, якія вычытваў з газет ці даставаў выпадкова ад таварышаў. Весткі гэтыя адрыўна, патрошку далятаўшыся да яго, казалі, што там далека, на бацькаўшчыне, дзеецца нешта страшнае, што немаведама, ці застануцца жывымі бацькі, сваякі.

Кожны раз, дастаўшы свежую вестку з Беларусі, Несцера ахапляла жаданне вырвацца на які час з войска і наведаць сваю краіну, але ён не хацеў дзеля гэтага выкарыстаць нячэсны спосаб — прыкінуцца хворым ці стаць дэзерцірам. Не! Несцер быў чэсным чалавекам і чэсна адданым справе рэвалюцыі салдатам. Думаючы аб доме і бацьках, ён чакаў гэткага выпадку, калі можна будзе без усякай шкоды для свае часці выпрасіцца дамоў. Такі выпадак падышоў у той час, як Чырвоная Армія аслабаніла Крым ад Ураніеля і іх полк спыніўся ў Севастопалі, каб далей несці мірнае жыццё. У адзІн дзень Несцер напІсаў заяву паліткому і копію камандзіру і праз нейкі час дастаў паўтарамесячны водпуск. 3 якою радасцю ён сабраўся ў дарогу! Яго не палохалі ўсе клопаты далёкага переезду, не задумваўся ён і над тым, ці ўдасца яму наогул дастаць удому тую душэўную суцеху, да якой ён так доўга прагся...

Звязаўшы клункі, Несцер ушчапіў іх на плечы і пайшоў на вакзал. I як тольхі сеў у вагон, зараз жз пачаў выабражаць сабе ўсе падрабязгі свае наступнае стрэчы з байькамі, братам, знаёмымі. У яго галаве мімавольна паўсталі пытанні: а што там удому? Як жывуць бацькі? Mo ўжо забылі мяне... А мо ўжо іх няма? Столькі часу не быў ён там! А колькі розных дзеяў начаўплося там за гэтыя гады! Гэта ж свет мог перакруціцца ўверх галавою...

Чым бліжэй Несцер пад'язджаў да роднага месца, тым болей і болей забірала яго нейкая трывожнасць, перамешаная з салодкасцю ўцехі, з адчуваннем цеплаты спаткання, з прыемнасцю пабачыць родную глебу пасля доўгай разлукі. Бацька і маці, мабыць, старэнькія цяпер — нявыказна абрадуюцца і з абслезенымі вачыма кійуцца цалаваць, абнімаць, будуць уміляцца. Бо не жарты — цэлых сем гадоў іх не бачыў — усё служыў ды служыў у войску. Праўда, у першыя гады службы Несцер шмат пасылаў лістоў дадому: стараўся паведамляць бацькоў аб сабе, суцяшаць іх весткамі. Але, мяркуючыся з тым, што яму толькі разоў тры ўдалося дастаць на іх адказ, ён вылічваў, што яго лісты не даходзяць дадому ці дома, мабыць, нешта нядобрае здарылася. Далей прычыну таго, што бацькі не адпісвалі на яго лісты, Несцер бачыў у тэй агульнай завірусе, якая ўзнялася з пачаткам царскае вайны. Гэта яго непакоіла і наводзіла на розныя думкі. «Хто яго знае, што магло стацца з бацькамі, жывучы каля фронту,— думаў Несцер,— немцы наступаюць, тысячы і дзесяткі тысяч уцекачоў бягуць з краю куды вочы глядзяць. Сотнямі мруць штодня. Ці ж не магло стацца, што і мае бацькі рушылі з месца і па дарозе дзе-небудзь згінулі? А калі не сталася так, то ці мала іншых здарэнняў траплялася за гэты час? I немцы, і паны, і балахоўцы... Разбоі, здзекі. Чаго добрага — і бацькі папалі ў лік гэтых ахвяр. Столькі часу такога буйнога, неспакойнага і трывожнага жыцця! Што найду я цяпер дома? Хто з родных яшчэ жывы, а хто памёр? Калі жывы, то ці ёсць у іх які-небудзь прытулак і ш там ён стаіць, дзе яго калісьці я пакінуў?»

Скрозь радасны настрой і вясёлае пачуццё, якія ахапілі Несцера, упарта прабіваліся ўсе гэтыя сумныя пытанкі. Ахоплены імі, Несцер пачуваў сябе ў нейкім надзвычайна маркотным становішчы, нудзеў і невыразна глядзеў на ўсё тое, чым жыў да гэтага часу і да чаго імкнуўся.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16