Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—   А я скажу вам, Сідор Гарасімыч,— уставіў Плаха,— і вы згодзіцеся. Нельга не згадзіцца. Толькі падумаць трэ, разабрацца дасканала ўва ўсім - і тады згодзіцеся... Нас выхоўвалі на буржуазнай маралі — таму і атруцілі нам ясны сэнс жыцця... Сапраўды — ці ж мы не з таго дрэва, якое цяпер разраслося і пакрыла ўвесь край? Кроў у нас — кроў быўшых рабоў, але атручаная зменаю да іх... Ведаеце, Сідор Гарасімыч, я нядаўна сам трымаўся вашых поглядаў, але пасля, калі разабраўся ў іх, разгледзеў іх па часіне, дык пазнаў, што яны зусім несправідловыя погляды... I я з імі рассгаўся назаўсёды. Расстаўся з імі і пачуў сябе новым, здаровым і свежым. Свежым, бо мяне асвяжаюць тыя дзіўныя здарэнні, якія ўскалыхнулі наша цёмнае, прыгоннае жыццё, зрушылі яго з мёртвае ўстойнасці і паставілі на шлях...

—   Слухай, Плаха, ты, як я бачу, таксама абмануты,— перабіў Плаху ўважліва слухаўшы іх гутарку Мірон,— каб ужо так можна было зацягацца сучаснымі здарэннямі, дык я не магу сказаць... Табе — не відно... Сядзіш сабе ў школе, калупаешся ў кніжках — і толькі' Пэўна — кніга не скажа таго, што ёсць... Хоць і вакола кнігі не вельмі надзейна... Але ты паспрабаваў бы шчыльна сутыкнуцца з жыццём — іншае запеў бы... Ты паглялзі, што робііша навокал! Сялянства голае і яшчэ абіраюць... інтэлігенцыя загнана. Яе самотнасць — анішто... Так і топчацца... Усе яе летуценні знішчаны... Мэрам бы знарок пастаўлена мэта — зацямніць народ...

—   Вось з гэтага боку — я цалкам з Міронам,— уступіў у гутарку Паўлюк,— хай сабе іншас. ну з боку ж няўвагі да інтэлігенцыі, то несправідлова. Яна ж — сок краю. А тут мэрам бы вайку ей абвясцілі. Што б яка ні падала ў думках — нічога не варта. Хоць бы з гэтай надаедлай школьнай справай. На табе і працоўную школу, на табе і беларускую мову, на табе і знішчэнне няграматнасці... Усё разам і засаб. А паспрабуй паспрачацца? Вось хоць бы ў нас: паперка за паперкай — прыказ перайсці да беларускае мовы... Каму і кашто яна патрэбна? Які ў ей толк? Што яна дасць?.. Дык не! Паспрабавалі мы пратэставаць — ні ўвагі...

—  Ха-ха-ха-а! — разліліся смехам Марыля з Варвараю,— далася яна нам у знак — гэта беларуская мова... Папаваявалі мы супроць яе...

—  А змірыліся ж,— уставіў Мірон.

—  Упада гэткая — гэткая і яе мова,— падала з мыцельніку Агнэса,— мужыкі... мужыкі — больш нічога... Ласне ім што далікатнае трэба?

—   Я бачу, што ў нас не хапае ўстойнасці, і мы скрозь пальцы глядзімо на ўсё. Глумяць школу — няхай, не ўважаюць інтэлігенцыю - няхай. Праз гэтыя «няхай» мы і робімся слугамі мужыкоў ды розных там... «с бору по сосенке». I, пэўна, замест настаяшчага атрымоўваем падробленае. Замест вялікае расійскае мовы падсоўваюць брахню нейкую... А маўчацьмем — сабакамі завыем... Запамятайце...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26