Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—   Саба-акамі... Вось папаў, брат, пальцам у неба,— абураны Сідоравай размовай, падняўся з месца Андрэй.— Гаворачы так, як ты — даруй ужо мне,— сапраўды, раўняецца да сабачага брэху. Я так і бачу перад сабою вобраз, як быццам... ну, брэшам мы на месяц. Брэшам, каб брахаць. Няма навошта — дык на месяц. Я вось чую тваё нездаваленне, а скажы, што ты радзіш ад сябе? Нашы былыя мары? Балі ў станавога ды папа? Кончана, згніло, брат! Згніло вакол і ўсюды. I дарэмна ты думаў — калі толькі думаў! — што ў Вікурах знойдзеш не ўзнятую цаліну... Кончана... Адно цяпер на чарзе — гэта засеяйь узнятае і атруціць дармаедаў, каб не патравілі засеянага...

Андрэй строма абарваў сваю гутарку і адвярнуўся ў акно. Сідор, якога ён не бачыў два гады і які абрадаваў яго сёння сваім прыходам у іспалком, цяпер выглядаў у яго ваччу зусім іншым, чужым чалавекам. Бывалашнія таварыскасць, сумеснае планаванне будучыні, цесная блізасць, падзел самымі таемнымі перажыткамі — усё гэта, выбліснуўшы на момант, раптам заглухла, знебылося, і іх месца заняло новае пачууцё.

—   Сідор Гарасімыч, вы ашукваецеся, падкрэсліваю я,— каб згладзіць гострасць Андрэевых слоў, мякка казаў Плаха.— Пэўна, мне ўжо вас не разуверыць, але мне здаецца, што ролю сабак насілі б мы тады, каб ішлі супроціў цяперашняга ладу. Нас выхоўвалі для гэтае ролі і ў гарадскіх школах, і ў семінарьіях, І ў інстытутах. Загналі ў нас звярынае пачуццё, і мы пад яго ўплывам знаходзімся дагэтуль. Нас пакалечылі змалку так моцна, што ажно і цяпер не апамятацца, не выраўняцца... Скалечылі нашу душу, зглумілі нашу самотнасць. Не дзіва, што кожная рэч, блізкая і зразу мел ая нам,— цяпер не даспадобы. Трэба лячыцца, трэба лячыцца, а то без пары загінем...

—   Я адно хачу дадаць,— умяшаўся ўвесь час маўчаўшы Габрусь,— гэта з пытаннем аб школе, якое чапаў Паўлюк. Я — не настаўніх. Я — кааператар і мо менш Паўлюка свядомы, ну толькі ж, па-мойму, у школе нельга абысціся без нашае, мужычае, простае мовы. Тут ніякім чынам не выкруцішся... Я гэта ведаю са свае даўнейшае практыкі ў воласці... Нашаму селяніну патрэбна даставаць адукацыю самым лёгкім парадкам, а гэты парадах ёсць яго мова. Не можна пераскокваць там, дзе ёсць магчымасць перайсці...

—   Ну, брат, ты ўжо пакінь... Твае тэорыі нам усім вядомы... Ты, я табе скажу, просты фанатик — не больш! — суха пераняў Габруся Паўлюк.

Пакуль ішла гэта гутарка, Марыля адышлася ад стала ў мыцельнік і колькі часу шапталася з мацераю. Пасля Агнэса выбегла ў сені, пабыла там нейкі час і вярнулася ў хату з поўнымі талеркамі сыру і каўбасы. У гэты час Марыля штосьці бразгала пасудаю і ўвіхалася з самаварам. Хлопцы не звярталі на іх ніякае ўвагі і былі здзіўлены, калі раптам Марыля принесла на стол талерку з каўбасою і бутэльку чарнаватае наліўкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26