Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—  Годзе сварыцца — дайце гадзіцца,— жартліва падказала яна да ўсіх. I, бачачы, што хлопцы зарухалі з-эа стала, дадала: — Не палохайцеся. ша! Як сядзелі, так і заставайцеся сядзець.

Па чарзе — Андрэя, Плаху і Сідора яна вярнула за стол.

—   Навошта-а тэта, цетка? — сумеўся Андрэй, калі Агнэса прынесла на стол яшчэ адну пасудзіну з закускаю.

—   Вось маўчы. Я захацела пагадзійь вас. Навошта вам спрачацца? Усе — таварышы,— адказала рэзвая Агнэса.

—   Го, цётачка, нас ужо цяжка пагадзіць,— несур'ёзна завёў Габрусь.

—   А каб цябе халера ўзяла!.. Беларус ты заядлы... Няўжо-такі ты не адкараскаешся ад свае беларушчыны няшчаснай?

—   Тады, калі Сідор кіне быць яе ворагам...

Сідор пусціў па твары легкую усмешку і нічога не адказаў.

—   Ну, расселіся... Вось цяпер — за наша здароўе вып'ем па кілішку,— наліваючы з бутэлькі наліўку, выказала Агнэса.— Як бы і ведала, што госці будуць. Захавала яшчэ з восені.

—   Умееце хаваць! - пажартаваў Паўлюк.— То б то на мяне — не выстаяла б столькі!

—   Ды ўжо ты вядомы чалавек! — уставіла Варвара.

—   Не чакайце ж, не чакайце, сынкі. Вазьміце, калі ласка,— упрошвала Агнэса.

Паўлюк першым узяў чарку, падняў яе і сказаў да ўсіх:

—  Гэта ж цяпер — золата. Гэта — Евіна яблычка. Чаго тут пазіраць на яе?

I выпіў.

За ім апаражнілі свае чаркі і ўсе прысутныя. Агнэса, не даючы адгону, наліла па другой, а следам і па трэцяй. Наліўшы, яна над кожным настойвала выпіць, то ўгаворваючы, то пужаючы.

Гэткім чынам пляшка амаль без перадыху была апарожнена. Агнэса яе прыняла са стала і наставала госцяў закускаю.

Наліўка падвесяліла ўсіх. Але больш другіх выглядала гэта на Сідору. Ён раптам перайначыўся, адагнаў ад сябе задумлівасць, сум і стаў непазнана рэзвым і храбрым.

—А ведаеце.— перабіваючы ўсіх, пачаў ён казаць уголас,— я ніколі не думаў, што так выйдзе. Я не спадзяваўся, прызнаюся адкрыта, што ўсё так перайначылася і тут, у Вікурах... Дзіўна! Глуш, яма,— а глядзі ты! Не пазнаць... Не пазнаць нікога... нікога... Як быццам бы я сяджу ў тым жа Мінску ці Гомелі...

Сідор адхіліўся ад сцяны і, не сціхаючы, курыў, старанна размахваў рукам і, кажучы да Андрэя:

—  Найбольш усяго я не чакаў таго ад цябе, Андрэй. Не чакаў. што ты станеш тым, чым я цябе сё'ння сустрэў... Ехаў і думаў: сустрэнуся з таварышамі і хоцькі душу адвяду... Пагутарым, успомнім мінулае, пацешымся і... адпачнем душою... Прызнацца, пераступаючы іспалком, тое думаў... Чаму ж не? Ласне нельга быць іспалкомцам і ненавідзець гэтую ўстанову, працу ў ёй і... усё!.. Думаў, а яно — на табе... Цяпер... выбачайце, можа, я кажу гэта, а заутра вось Андрэй, ці Плаха, ці Габрусь возьмуць і прыйдуць па мяне з міліцэйскім? Га? Не можа таго стацца?..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26