Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Сідор пакорна пазіраў у бок Андрэя, мэрам бы выпрабоўваючы яго. Але Андрэй стрымна чакаў, пакуль Сідор выкажацца і змоўкне. Чакаў і чуць прыкметна ўсміхаўся, укладаючы ў гэты смех усё яскравей абураўшую ім халоднасць і чэрствасць да Сідора.

—    Ды што ты, Сідор Гарасімыч, што ты! Гасподзь з табою! — суцешыла Сідора Агнэса.— Няўжо ты думаеш, што Андрэй зусім ворагам тваім зрабіўся? Што ты!

—    Ворагам? Такі і ворагам! — зацяжна вымавіў Андрэй і колькі хвілін памаўчаў.— Так, Сідор, я ўжо не вялікі твой прыяцель!.. Не вораг, але і не прыяцель... Сідор зусім неправідлова судзіць, скажу я вам. Сідор астаўся тым, які і восем гадоў таму назад пяяў на клірасе «Спасі, Госпадзі», а ў станавога — «Божа, цара храні!», і матыў гэтых пратухлых песняў дагэтуль шуміць у яго вушах... Ен, пэўна, думаў, што гэты матыў шуміць і над усімі Вікурамі. Дзеля таго і трапіў сюды, але памыліўся. Мы выйшлі з-пад гэтага матыву. Нам звіняць новыя песні. I паміж намі, як паміж гэтымі песнямі, нічога агульнага няма.

Выказаўшы гэта, Андрэй змоўк. Маўчалі і ўсе. Дзяўчаты, Марыля і Варвара, нез'яснёна-ўкрадчыва перакідаліся між сабою мігамі броў, чуючы нейкую нацягнутасць у паветры. Агнэса перш хацела штосьці папярэчыць Андрэю, але разам загразла ў яе горле тое, што яна мелася выказаць, і яна засталася маўчаць. Сідор як бы не сумеўся зразу ад калючых слоў Андрэя і толькі ў адказ на іх часцей пачаў эацягацца цыгаркаю. Усе астатнія таксами не ведалі, куды павярнуць далейшую гутарку, і хто задумана, а хто абурана чагосьці чакалі.

Гэтак прайшло каля пяці хвілін, якія паказаліся для ўсіх чуць не годам. Далей нельга было маўчаць, бо то б урэшту разнсрвавала кожнага, і Плаха перарваў маўклівасць:

—    Мне здаецца, што тут не час і не месца весш нашу спрэчку. Тым болей што мы не вырашым адразу гэтага пытання. Я раджу перайсш да іншай тэмы.

—    Вось праўду кажа Макар,— пахваліла раптам знайшоўшая сябе Агнэса,— па-мойму, запяялі б песню якую.

—    Давайце! Сапраўды, хлопцы! — рачавіта падцяла мацеры Марыля.— Варвара,— звярнулася яна да таварышкі,— заводзь што-кольвечы. Ну, хутчэй!

—    Хай без мяне хто пачне,— аднеквалася Варвара,— я не ведаю, якую пачаць.

—    «За ўладу Саветаў» — дужа пекны напеў,— парадзіў Плаха.

—  Па-мойму, лепей «Не осенний мелкий дождичек»,— падаў ад сябе Паўлюк.

Варвара сарамяжа кашлянула разы два, абцерла хустачкаю губы і нясмела, палярхаючыся, зацягнула «Не осенний мелкий дождичек». Ей сталі падцінаць Агнэса, Марыля і Паўлюк. Сідор, Андрэй і іншыя сядзелі моўчкі, кожны думаючы сваё.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26