Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

А вы ж чаго маўчыце? — плючы, запытала Агнэса.— Пасабляйце пяяць.

Сідор як бы гэтага і чакаў, падняўся і выйшаў з-за стала. Пасля паглядзеў праз фіранку ў акно на вуліцу і прайшоў па хаце.

—   Цікава, як позна? — абярнуўся да яго Плаха. Сідор выняў загарак, паглядзеў і адказаў:

—   Другая гадзіна.

—  Го-о-о! Чуў, Андрэй? Ці не пара збірацца дахаты? — абярнуўся Плаха да Андрэя.

Той таксама выйшаў з-за стала на хату. Гэты іх pyx звярнуў на сябе ўвагу Агкэсы і дзяўчат, і тыя кінулі пяяць ды звярнуліся да хлопцаў:

—   Куды вам спяшыць? Яшчэ рана. Ночы вялікія. Гуляйце! Андрэй, Макар. Сідор!

—   Не, я ўжо не магу,— запэўніваў Андрэй,— трэ яшчэ сёння даклад напісаць. Дзякую, цётачка, за ўсё, прабачайце! Ужо ў суботу нагонім за гэта... Абрыдаем вам.

—   Ды чакай, не разладжвай кампании— хапіла гаспадыня Андрэя за рукаў.

—   Не, не, цетачка, я мушу пайсці...— адказаўся Андрэй.

—   Ну, дык хай сабе ен ідзе,— абярнулася Агнэса да ўсіх,— а вы, хлопцы, астанецеся пакуль... Яму — што ж, як міністру асветы, больш клопатаў, а вы...

—   I я пайду,— падаў Плаха.

—   I я,— далучыўся Габрусь.

—   Што вы, чаго гэта?! — накінулася на ix Агнэса.

—   А мы, Сідор, давай астанёмся яшчэ?! Цетка, хай сабе яны ідуць! Можа, хопіць і нас? — пажартаваў Паўлюк.

Андрэй, Плаха і Габрусь развіталіся з усімі за рукі, падзякавалі гаспадыні за пачостку і выйшлі з хаты. Марыля іх правяла ажно да вешніц.

Пасля таго як Андрэй, Плаха і Габрусь выйшлі з хаты, тыя, што застшііся, з паўгадзіны маўчалі. Сідор пахаджаў па хаце, засунуўшы рукі ў кішэні, Мірон сцягнуў з паліцы «Ніву» і разглядаў у ёй малюнкі. Паўлюк штосьці запісваў у кніжку, Агнэса з Марыляю прыбіралі са стала. Варвара ж узіралася ў люстэрка. Ці ніхто не меў жаднае гаворкі, ці мо кожны меў, а чамусьці не мог ці не хацеў першым адкрываць рот — няведама. У кожным разе ўсе былі мэрам згавораны і гэту паўгадзіну маўчалі, пакуль не перарвала іх маўклівасць Агнэса:

—  Што ж вы без іх і гутаркі не знойдзеце? Можна абысціся і без ix. Не вельмі яны пажаданы.

- Вось бачыце, Сідор Гарасімыч, як водзііша ў нас! Скажы што-кольвечы супроць савецкага, дык як накінуцца... I свае лічашіа, а гшшзеце — ужо за бальшавікамі. Ліха ведае, што робіпда. Увачавідкі... ХЪць бы гэты Плаха: яшчэ нядаўначка выступаў і супроціў працоўнае школы, і супроціў беларускае мовы, і... а гэта ўжо — цягне за Андрэем. Куды — і гаварыць не дае! — паспавядалася Марыля.

—   Так, праўда, перайначыўся Плаха крута, і галоўнае, на вачах. Габрусь таксама шчыльна падышоў да бальшавікоў. Цягне, меле на вачах,— падмацаваў Марылін выказ Паўлюк.

—   Ну, а калі гэта з Андрэем сталася? — пацікавіўся Сідор.

—   Ды ўжо даўно... 3 год таму ці болей...

—   3 год?! I не мог выстаяць... цікава! А я не паспеў у Вікуры ўехаць, як зразу да яго! Вось дык шту-ка-а-а!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26