Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

На гэту ж тэму, на тэму аб стране ў таварыскасці ўсё большага і большага ліку аднадумцаў — нядаўных непрыхільнікаў да савецкага ладу і ўсіх яго чыннасцей — у хаце Слояў яшчэ каля гадзіны ішла бойкая гутарка. Сідор не пераставаў дзівіцца з таго, як і што ён сустрэў у Вікурах, і безнадзейна стараўся пераконваць прысутных у шкадлівасці работщчай улады.

—  Вось глядзеце,— казала ян а,— пачакалі б год-другі, не пайшлі б да ix на службу, і самі б яны пакланіліся вам: ідзеце, вучэце. А то запрашаюць рознымі абяцанкамі, а там толькі разладуюць, каб пасля зневажаць ды глуміцца паасобку над кожным...

Гэтых Агнэсіных доказаў было мала, каб павсрыць у іх сілу і практычнасць нават дзяўчатам, але як хлопцы, гэтак і дзяўчаты паддаквалі ёй і згодна пакіўвалі галовамі. Ад абгавору сучаснага становішча яны перайшлі да ўспамінаў аб мінулых часах. I тут Агнэса ўдоваль нагаварылася: чаго-чаго не ўспомніла, колькі разоў спогадна не ўздыхнула! Вывела напаверх розныя падрабязгі сваіх спатканняў і знаёмстваў з высокімі асобамі, іх самавітасць, гонар і далікатнасць. Расказала аб бывалашніх знатных на ўвесь павет вечарынках і гулянках. Поп і пападдзя, станавы, земскі, доктар і іх жонкі скланяліся на ўсе лады.

За Агнэсаю адкавілі свае перажыткі Сідор, Мірон і Паўлюк. 1 яны, кожны па сабе. Толькі Марыля і Варвара, як маладзейшыя за іх і выйшаўшыя «ў людзі» ў першыя часы рэвалюцыі, не маглі, вядома, налагодзіцца «шчаснасию» старое пары і не мелі нічым пахваліцца. Затое праз усю гутарку Агнэсы і хлопцаў яны спогадна пакіўвалі галовамі і завідвалі ім напавер.

—   А потым, мне здаецца, яшчэ нельга судзіць аб усім па Андрэю і Плаху,— самасуцешна падаў Сідор, калі «ўспаміны» надаелі.— Важнае — як мужыкі ды мяшчане судзяць. Андрэй ці Плаха — то іскрачкі, выпушчаныя ка вецер.

—   Гой, Сідорка, на мяшчан ды мужыкоў няма чаго спадзявацца — стада, дурныя— махнула рукою Агнэса.

—   Не кажэце, цётка,— перабіў яе Паўлюк,— мужыкі — гэта патайны куток. Сярод іх мала ёсць спагадчыкаў да ўлады.

—   Вось пазаўтра маецца быць сялянская нарада, можна будзе падзівіцца,— паведаміў Мірон.

—   Пазаўтра? — ханіўся Сідор.— Цікава! Няйначай, трэба будзе пабыць ды паслухаць. А то яшчэ не даводзілася слухаць мужыкоў за гэтыя гады...

—   Пойдзем, я да вас зайду, Сідор Гарасімыч,— залрапанавала Марыля.

—  Дзякую, калі ласка! Пачакаю вас.

Пагутарыўшы яшчэ нейкі час, яны сабраліся разыходзіцца. Было чатыры гадзіны палоўначы, але Агнэса ўсё яшчэ ўгаварвала пагуляць. Але ў яе ўгаворах была адна далікатнасць і зусім мала настойкасці. Ды каб старчыла апошняга, ужо нельга было б далей паліць агню. У суседніх хатах — калі ўжо паклаліся спаць, а гэта чатыры гадзіны папоўначы — і агонь жукаціць.

Хлопцы і Варвара развіталіся з Слоевымі.

— Прыходэьце заутра, будзем чакаць,— папрасіла Марыля, правёушы іх да вуліцы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26