Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Прыйшоўшы дахаты, Сідор не хацеў засвечваць агню і цішком раздзеўся ды улегся. Але хоць канчалася пятая гадзіна, яму не рупіла заснуць. Ды каб руліла — наляцеўшыя ў голаў думкі аб чутым, бачаным не дазволілі б яму супакоіцца. Цэлым шэрагам занасіліся яны перад ім і адцягалі яго ўвагу на сябе. Сідор ляжаў адзін, Андрэй, Плаха, Габрусь і соткі вобразаў розных камуністаў і іх прыхільнікаў, з якімі даводзілася яму мець дачыненне, гамузам вярцеліся перад яго вачамі, хоць і заплюшчанымі і захованымі пад коўдру. Увушшу гулі водгукі іх слоў, вынікалі цэлыя прамовы, чужыя, ненавісныя, але і страшныя, пагражаючыя. Сідору здавалася, што і цяпер вось поўна хата варожых яму людзей, якія вартуюць яго і мерацца накінуцца, каб задавіць.

Ззаду, на другім ложку, хроп яго швагер, муж сястры, а Сідор трывожна прыслухоўваўся, баючыся, каб ён не ўстаў і не далучыўся да другіх. 3 вялікім натугам стараўся Сідор адцягнуць думк» ў іншы бок, занядбаць здань, і тады, калі гэта ўдавалася яму, ён спатыкаўся з зачарованай дзядзінай варожасцю, якая таксама прыгнятала яго душу. Толькі на досвітку Сідор супакоіўся і заснуў, але сон быў трывожны, і ён не адпачнуў.

Ён прачнуўся а дзесятай гадзінс. Сястра ўжо паліла ў печы, а швагер дзесь увіхаўся з гавядаю. На вуліцы было хмарна і ў хаце цёмна. Гэта горшыла Сідораў настрой. Каб гэта не ў чужой хаце, ён бы не падняўся сёння з пасцелі праз цэлы дзень. Але ніякавата перад театрам, з якім — хто яго ведае? — як яшчэ прыйдзецца расстацца.

— Сідор, ты ужо не спіш? — запытала сястра з мыцельніка, убачыўшы, як Сідор паварушыўся.

—  А ўжо! — адказаў ён.

— Ну, ці ж патрапіў учора адчыніць? — задала Сідору другое пытанне сястра.

—   Чаму не патрапіў.

—   А як спалася?

—   Дрэнна...

—   Чаго?

— Проста так... Не ўпадабалася мне тут. Зусш не тое, чаго чакаў. Трэба хутка вас пакідаць...

—   Чаму?

—   Ды так! Гэтае дабро я і ў сваім горадзе знайду.

—   Ды кінь ты мудрыць... Чаго табе трэба асобнага? — разуважила яго сястра.

—   Мне трэба... Я проста думаў: спаткаю сваіх старых прыяцеляў, падзялюся з імі старымі думкамі, час весела правяду... А тут усе былыя прыяцелі — цяпер ворагі...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26